https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусам і ўкраінцам будзе прасцей атрымаць расійскае грамадзянства


Грамадзянам Беларусі і Украіны больш не прыйдзецца праходзіць сумоўе, каб даказаць, што яны з`яўляюцца носьбітамі рускай мовы.
Працэдуру атрымання расійскага грамадзянства спросцяць для беларусаў і ўкраінцаў, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ўрада Расіі.

У дадзены момант, у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам, для атрымання грамадзянства трэба быць носьбітамі рускай мовы. Пры гэтым носьбітамі аўтаматычна лічацца тыя, хто пастаянна пражывае або пражываў на тэрыторыі Расіі, а таксама дзеці і ўнукі такіх людзей. Астатнія жадаючыя павінны прайсці сумоўе са спецыяльнай камісіяй, а часам тэставанне, каб іх прызналі носьбітамі мовы.

Паводле новага законапраекта, беларусы і ўкраінцы, якія плануюць стаць грамадзянамі Расіі, будуць вызваленыя ад гэтага абавязку.

"Праектам федэральнага закона прадугледжваецца магчымасць прызнання камісіяй носьбітамі рускай мовы без праходжання вышэйзгаданага сумоўя грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Украіны, якія свабодна валодаюць беларускай мовай, пры падачы асабіста заявы аб прызнанні іх носьбітамі рускай мовы", - гаворыцца ў дакуменце.

Законапраект ужо разгледзеў і ўхваліў урад РФ. У бліжэйшы час дакумент разгледзяць дэпутаты Дзяржаўнай думы.

Згодна з дзеючым законам, атрыманне расійскага грамадзянства спрошчана для носьбітаў рускай мовы. Такія людзі могуць прэтэндаваць на грамадзянства РФ ужо праз год пасля моманту прыезду на тэрыторыю краіны, у той жа час іншыя могуць стаць расіянамі толькі праз 8 гадоў.

Мінск, 20 кастрычніка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:20.10.2019
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:571
 
Ключевые слова:
Россия Гражданство Русский язык Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме