https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сустрэлася з маці асуджаных па арт.328 Крымінальнага кодэкса


Адбыўся канструктыўны дыялог, які доўжыўся больш за 2 гадзіны.
Кіраўнік Адміністрацыі запэўніла маці, што пытанне барацьбы з распаўсюджваннем наркотыкаў знаходзіцца на кантролі на самым высокім узроўні.

"Кіраўнік дзяржавы ў курсе ўсяго таго, што мы з вамі абмяркоўвалі раней. Усе пытанні адпрацоўваюцца самым скрупулёзным чынам. Паколькі для таго, каб прымаць рашэнні, патрэбна сур`ёзная аналітыка. Трэба сказаць, што ўжо значна знізілася колькасць учыняемых злачынстваў сярод непаўналетніх. Калі ў 2014 годзе ў медыцынскія ўстановы з перадазіроўкай паступіў 1351 чалавек, з іх 223 непаўналетнія, то ў 2018-м - 327, з іх 11 непаўналетніх. У нас гібель непаўналетняга ад перадазіроўкі наркотыкамі апошні раз была ў 2014 годзе. Дарэчы, паводле даных ААН, колькасць смяротных выпадкаў ад перадазіровак псіхаактыўнымі рэчывамі ў Беларусі складае ўсяго 4,6 на 1 млн чалавек. Для параўнання: у Літве - 64, Расіі - 76, Швецыі - 95, Эстоніі - 131, а ў ЗША - 329. Вынікі у нас, вядома, ёсць у гэтай рабоце, але вастрыня праблемы не здымаецца", - сказала яна.

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на тым, што ў прафілактычную работу павінны быць уключаны ўсе зацікаўленыя: сям`я, установы адукацыі, міністэрствы і ведамствы. Толькі гэта дасць магчымасць дасягнуць вынікаў.

Яна асабліва падкрэсліла, што праблема ўцягнення непаўналетніх ва ўжыванне і распаўсюджванне наркотыкаў тоіцца не толькі ў пытаннях выхавання ўнутры сям`і.

"Ад гэтага, сапраўды, ніхто не застрахаваны. Сёння неабходна агрэсіўная прафілактычная работа. Чым больш аб гэтай праблеме будуць ведаць дзеці, бацькі, настаўнікі ў школах, тым будзе большы эфект ад гэтага. Трэба гаварыць і паказваць гэта, па-іншаму не атрымаецца", - адзначыла кіраўнік Адміністрацыі.

"Раскажыце мне пра тыя пытанні, якія вас непакояць. У тым ліку мы падумаем, як нам выкарыстоўваць у прафілактычнай рабоце вашы вопыт і веды", - дадала яна.

У сваю чаргу маці асуджаных па 328 артыкуле прапанавалі звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні ўвядзення адзіных умоў утрымання ў калоніях, разгледзець магчымасць больш працяглых тэлефонных размоў зняволеных са сваякамі.

Яны таксама прапанавалі ўнесці змяненні ў 4 частку 328 артыкула, тлумачачы гэта тым, што часта непаўналетнія проста шукаюць работу ў інтэрнэце і трапляюць на вуду наркадзялкоў.

"Можаце быць упэўнены, што ўсе гэтыя пытанні будуць абмеркаваны і прааналізаваны. Калі будзе такая неабходнасць, мы з вамі сустрэнемся зноў", - рэзюмавала Наталля Качанава.

25 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.10.2019
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:628
 
Ключевые слова:
Наркотрафик Криминал Интернет Профилактика Трудоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме