https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Савет па развіцці прадпрымальніцтва падключыцца да вырашэння пытанняў з выдзяленнем зямлі для бізнесу


Праблемы з атрыманнем зямельных участкаў абмяркоўваліся ў офісе Савета па развіцці прадпрымальніцтва 15 студзеня, паведамілі ў савеце.
Савет па развіцці прадпрымальніцтва падключыцца да вырашэння пытанняў з выдзяленнем зямельных участкаў для вядзення бізнесу. 

У абмеркаванні прынялі ўдзел старшыня савета Аляксандр Турчын, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Вячаслаў Абрамаў, кіраўнікі вядучых прадпрымальніцкіх саюзаў. Удзельнікі дыскусіі выказалі меркаванне, што існуючы парадак выдачы зямельных участкаў з`яўляецца адным з ключавых фактараў, якія стрымліваюць ініцыятывы дзелавой супольнасці па рэалізацыі доўгатэрміновых інвестыцыйных праектаў, і мае патрэбу ў сур`ёзнай карэкціроўцы.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне стварыць спецыяльную рабочую групу з удзелам зацікаўленых для аналізу існуючай сітуацыі і фарміравання прапаноў па ўдасканаленні зямельных адносін.

16 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.01.2019
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:631
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Земельный участок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме