https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пра кошт жылля, гарады-спадарожнікі і кадры - падпісана Дырэктыва аб развіцці будгаліны


Аб гэтым паведамілі ўпрэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны", у якой выкладзены рашэнні, прынятыя 23 лістапада 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе. 

У дакуменце таксама змешчаны пастаўленыя кіраўніком дзяржавы задачы па ўстараненні існуючых у галіне праблем і павышэнні яе эфектыўнасці. Яны датычацца выканання нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва аб`ектаў, у тым ліку жылых дамоў, падтрымання сярэдняга кошту квадратнага метра жылля, што будуецца з дзяржпадтрымкай, у памеры, які не перавышае сярэднямесячную заработную плату, зніжэння да аднаго года тэрміну накіравання шматдзетных сем`яў на будаўніцтва жылля.

Рашэнні, выкладзеныя ў Дырэктыве, будуць садзейнічаць развіццю гарадоў-спадарожнікаў, павелічэнню аб`ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля, комплекснаму развіццю тэрыторый населеных пунктаў, павышэнню якасці і скарачэнню тэрмінаў падрыхтоўкі праектнай дакументацыі, устойліваму развіццю і росту эфектыўнасці арганізацый будаўнічага комплексу, павышэнню іх канкурэнтаздольнасці на ўнутраным і знешніх рынках.

Дакумент таксама накіраваны на павышэнне ўзроўню вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і плацежнай дысцыпліны ў будаўнічай галіне, скарачэнне колькасці адміністрацыйных працэдур і спрашчэнне парадку іх ажыццяўлення на ўсіх этапах будаўніцтва, укараненне інфармацыйных тэхналогій у праектаванні і будаўніцтве, стварэнне эканамічных і сацыяльных умоў для захавання кадравага патэнцыялу галіны.

Сістэмная рэалізацыя прынятых рашэнняў дасць магчымасць будаўнічай галіне выйсці на якасна новы ўзровень развіцця, забяспечыць патрэбнасці нацыянальнай эканомікі ў высокаэфектыўнай будаўнічай прадукцыі і насельніцтва якасным і даступным жыллём. Будуць скарочаны тэрміны і кошт будаўніцтва, зніжана матэрыяла- і энергаёмістасць, павышаны якасць і канкурэнтаздольнасць прадукцыі, а таксама нарошчаны экспартны патэнцыял.

4 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.03.2019
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:528
 
Ключевые слова:
Строительство Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме