https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зацверджана канцэпцыя забеспячэння пагранбяспекі Беларусі да 2022 года


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 кастрычніка падпісаў указ нумар 410, якім зацверджана Канцэпцыя забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2018-2022 гады.

У дакуменце сфармуляваны асноўныя нацыянальныя інтарэсы дзяржавы ў пагранічнай прасторы, вызначаны мэты, задачы і прынцыпы па эфектыўнай ахове граніцы, а таксама прыярытэтныя напрамкі ўдасканалення і развіцця органаў пагранічнай службы на пяць гадоў.

Канцэпцыя будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці абароны нацыянальных інтарэсаў у пагранічнай прасторы Рэспублікі Беларусь, умацаванню пояса добрасуседства з сумежнымі дзяржавамі. Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць комплекс мер па рэалізацыі канцэпцыі.

16 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.10.2018
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:667
 
Ключевые слова:
Пограничная служба Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме