https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бізнес у Беларусі плануюць на год вызваляць ад маёмасных падаткаў на новыя пабудовы


Пастаянная камісія Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах разгледзела асноўныя параметры рэспубліканскага бюджэту на 2019 год і канцэптуальныя падыходы, выкладзеныя ў праекце новай рэдакцыі Падатковага кодэкса.
У абноўленым ПК знайшлі сваё адлюстраванне ініцыятывы сенатараў, якія накіраваны на развіццё прадпрымальніцтва і прадугледжваюць зніжэнне падатковай нагрузкі на суб`екты гаспадарання.

У прыватнасці, размова ідзе аб вызваленні новапабудаваных аб`ектаў і зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны, ад маёмасных падаткаў у першы год іх эксплуатацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Акрамя таго, сенатары прапанавалі пашырыць магчымасці прымянення інвестыцыйнага выліку па падатку на прыбытак, знізіць стаўкі падатку на прыбытак і падаходнага падатку з фізічных асоб адносна дывідэндаў у выпадку рэінвесціравання ў развіццё вытворчасці.

"Работа над праектам новай рэдакцыі Падатковага кодэкса вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні прастаты, зразумеласці прававых норм, аб недапушчэнні прававой нявызначанасці і няўзгодненасці прадпісанняў кодэкса", - нагадалі ў прэс-службе.

Што да асноўных параметраў праекта бюджэту на 2019 год, то пастаянная камісія Савета Рэспублікі адзначае захаванне ў бюджэтным працэсе традыцыйных падыходаў, якія дазваляюць генерыраваць дадатковыя паступленні пры спрыяльнай цэнавай кан`юнктуры на сыравінныя тавары.

"Найважнейшымі складнікамі бюджэтнай сістэмы выступаюць мясцовыя бюджэты. На думку членаў камісіі, узровень падтрымкі рэгіёнаў з рэспубліканскага бюджэту мэтазгодна захаваць, што прывядзе да росту даходаў мясцовых бюджэтаў і, адпаведна, развіцця рэгіёнаў. Прапанавана прадугледзець механізмы стымулявання апераджальнага развіцця рэгіёнаў-донараў і падтрымкі рэгіёнаў-рэцыпіентаў. Фарміраванне мясцовых бюджэтаў павінна забяспечваць збліжэнне іх фінансавых магчымасцей і ствараць перадумовы для развіцця", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Выпрацаваныя прапановы накіраваны ў зацікаўленыя міністэрствы.

12 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.12.2018
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:605
 
Ключевые слова:
Налоги Финансы Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме