https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Субсідыі на аплату камуналкі атрымаюць тыя, хто даглядае дзяцей да трох гадоў і дзяцей-інвалідаў


У Беларусі пашыраюць сістэму безнаяўных жыллёвых субсідый для частковай аплаты жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву.
Адпаведны ўказ нумар 225 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Права на атрыманне безнаяўных жыллёвых субсідый па выяўным прынцыпе дадаткова прадастаўлена грамадзянам, якія даглядаюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў і атрымліваюць адпаведныя дапамогі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Субсідыі будуць прызначаны тым, хто атрымлівае дапамогу па доглядзе інваліда I ступені або асобы, якая дасягнула васьмідзесяцігадовага ўзросту.

Пры гэтым дапамога грамадзянам будзе прадастаўляцца на падставе даных інфармацыйных рэсурсаў Міністэрства працы і сацабароны без неабходнасці збору якія-небудзь дакументаў. Права на атрыманне субсідый па заяўным прынцыпе прадастаўлена таксама грамадзянам або сем`ям, якія не маюць уласнага жылля і пражываюць на здымных кватэрах або ў інтэрнатах прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці.

Як і раней, субсідыя прадастаўляецца пры ўмове, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі пры нарматыўным іх спажыванні перавышае 20 працэнтаў сярэднямесячнага сукупнага даходу сям`і ў горадзе і 15 працэнтаў у сельскай мясцовасці. З 1 студзеня 2019 года субсідыі не будуць прадастаўляцца грамадзянам, уключаным у спісы працаздольных, але не занятых у эканоміцы і якія аплачваюць паслугі па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

Пры гэтым члены сям`і, якія пражываюць сумесна з імі, маюць права на атрыманне субсідый.

8 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.06.2018
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:747
 
Ключевые слова:
Господдержка Соцзащита в Беларуси Субсидии Коммунальная плата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме