https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі плануецца забараніць рэкламу электронных сістэм курэння


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову прыраўняць электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў па абароту і умовах курэння.
Пра гэта паведаміла 2 траўня начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Віялета Бразоўская па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы аб удасканаленні прававога рэгулявання ў асобных сферах эканамічнай дзейнасці.

На нарадзе разглядаўся праект дэкрэта аб дзяржаўным рэгуляванні абароту тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння. Улічваючы, што яны блізкія па спосабе спажывання, аказваў эфекту, прапануецца прымяняць да іх аднолькавыя меры дзяржрэгулявання.

"Асноўная навацыя у тым, што мы прыраўноўваем да абароту і умоў курэння тытунёвых вырабаў электронныя сістэмы курэння і вадкасці для іх, - патлумачыла Віялета Бразоўская. - У цяперашні час у нашай краіне гэтае пытанне не ўрэгуляванае. Мы бачым, што электронныя сістэмы курэння набіраюць папулярнасць, таму было прынята рашэнне распаўсюдзіць абмежаванні і нормы, якія дзейнічаюць у дачыненні да тытунёвых вырабаў, і на электронныя сістэмы курэння".

Плануецца забараніць рэкламу электронных сістэм курэння і іх продаж непаўналетнім. Таксама будуць вызначаны месцы, дзе можна рэалізоўваць дадзеныя прылады. З 2021 года хочуць забараніць выкарыстанне надкасавага абсталявання для захоўвання і продажу тытунёвых вырабаў.

"Мы такім чынам прыбіраем гэтую таварную пазіцыю з кас, каб дзеці, якія набываюць іншыя тавары, не бачылі выявы і пачкі тытунёвых вырабаў", - патлумачыла начальнік упраўлення.

У міністэрстве лічаць мэтазгодным забараніць курэнне на пляжах, у ліфтах і аўтамабілях у прысутнасці дзяцей да 14 гадоў.

Прэзідэнт даручыў дапрацаваць гэтыя нормы з улікам грамадскай думкі, а таксама прадугледзець эфектыўныя механізмы кантролю за выкананнем заканадаўства.

Звязда, 2 траўня 2017
 
Дата публикации:02.05.2017
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:1047
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Электронные сигареты Табакокурение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме