Вызначаны парадак кампенсацыі, вызвалення ад кампенсацыі, прадастаўлення растэрміноўкі (адтэрміноўкі) кампенсацыі Рэспубліцы Беларусь і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам сум ільгот і (або) прэферэнцый, вызвалення ад выплаты, прадастаўлення растэрміноўкі (адтэрміноўкі) выплаты няўстойкі (штрафу, пенi), прадугледжанай інвестыцыйным дагаворам паміж інвестарам (інвестарамі) і дзяржавай.
Гэта агаворваецца пастановай Савета Міністраў ад 19 ліпеня 2016 года нумар 563 "Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 года нумар 10".
Адным з асноўных новаўвядзенняў дакумента з`яўляецца тое, што інвестар, з якім спынены інвестыцыйны дагавор па падставах іншых, чым выкананне інвестарам (інвестарамі) і (або) арганізацыяй, якая рэалізуе інвестыцыйны праект, сваіх абавязацельстваў па інвестдагаворы, можа прэтэндаваць на тое, каб быць вызваленым ад штрафных санкцый. Раней заканадаўча такая магчымасць замацавана не была", - растлумачылі ў Мінэканомікі.
Акрамя таго, інвестар можа быць вызвалены ад кампенсацыі льгот і прэферэнцый, якія яму былі прадастаўлены Беларуссю і былі ім выкарыстаны.
21 ліпеня 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА