https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінімальная заработная плата за жнівень індэксуецца на 5,4 працэнта


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Памер месячнай мінімальнай заработнай платы (МЗП) за жнівень бягучага года індэксуецца, як і ў папярэднім месяцы, на 5,4 працэнта. Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за жнівень не перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца яе папярэдняй індэксацыі (чэрвень 2016 года).

З 1 студзеня бягучага года месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ўрадам у памеры Br2 млн 300 тыс. З улікам індэксацыі памер МЗП у жніўні бягучага года склаў Br239,48. МЗП - дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры выкананні абавязкаў работніка, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

Грашовыя даходы (заработная плата, дзяржаўныя стыпендыі навучэнцам, стыпендыі клінічным ардынатарам, стыпендыі работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку на вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт), што атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, і заработная плата дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, курсантаў ваенных навучальных устаноў за жнівень не індэксуюцца, паколькі індэкс спажывецкіх цэн не перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (красавік 2016 года).

Устаноўленыя ад базавай велічыні дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацабароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта індэксуюцца на 5,4 працэнта, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за жнівень не перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (чэрвень 2016 года).

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі рэспублікі з іншых крыніц, пакрыццё страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).
______________________________________________

Для даведкі: грашовыя даходы насельніцтва за жнівень 2016 года, што падлягаюць індэксацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, індэксуюцца ў межах Br175,50 (100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на момант індэксацыі). Гэта прадугледжана ўказам ад 28 студзеня 2006 года нумар 55 "Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі".

9 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2016
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:929
 
Ключевые слова:
Минимальная заработная плата Индексация Потребительские цены
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме