https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гранічныя значэнні выручкі для суб`ектаў малога прадпрымальніцтва ўстаноўлены ў Беларусі


Гранічныя значэнні выручкі ад рэалізацыі тавараў за 2015 год для суб`ектаў малога прадпрымальніцтва ўстаноўлены ў Беларусі.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 сакавіка 2016 года нумар 263, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Гранічныя значэнні выручкі ад рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) без уліку ПДВ за 2015 год устаноўлены для наступных суб`ектаў малога прадпрымальніцтва, якія звярнуліся за аказаннем дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў 2016 годзе: індывідуальных прадпрымальнікаў - Br3 млрд, мікраарганізацый - Br22 млрд, малых арганізацый - Br83 млрд.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з часткай 5 пункта 4 Палажэння аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб`ектам малога прадпрымальніцтва і суб`ектам інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за кошт сродкаў, прадугледжаных у праграмах дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, зацверджанага ўказам ад 21 мая 2009 года нумар 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва".

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.

31 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.03.2016
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:907
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Малый и средний бизнес Господдержка Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме