https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МАП заклікала Беларусь прывесці заканадаўства ў адпаведнасць з патрабаваннямі канвенцыі аб забароне прымусовай працы


Пра гэта гаворыцца ў заключэнні камітэта, прынятым па выніках разгляду беларускага пытання 6 чэрвеня на 105-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе.
Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) заклікаў беларускія ўлады прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з патрабаваннямі канвенцыі № 29 МАП, якая абвяшчае забарону на прымусовую працу.

У гэтым годзе прадстаўнікі беларускіх уладаў упершыню былі вымушаныя адказваць на прэтэнзіі МАП па выкананні канвенцыі № 29 аб недапушчальнасці прымянення прымусовай працы. Падставай для гэтага сталі асобныя палажэнні цэлага шэрагу дэкрэтаў прэзідэнта і законаў, якія прама ці ўскосна тычацца працоўнай дзейнасці грамадзян. Афіцыйная ўрадавая дэлегацыя Беларусі 2 чэрвеня прадставіла камітэту краінавы даклад, у якім адхіліла абвінавачанне ў тым, што ў краіне практыкуецца прымусовая праца.

У заключэнні, апублікаваным на сайце МАП, гаворыцца, што Камітэт па нормах і стандартах "з цікавасцю адзначыў" інфармацыю аб адмене дэкрэта № 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці", але "глыбока заклапочаны" тым, што ў дзеянні застаюцца іншыя заканадаўчыя акты, якія могуць быць выкарыстаны для прымусу людзей да працы.

Камітэт настойліва заклікаў урад прыняць усе меры, якiя выключаюць выкарыстанне прымусовай працы, а таксама ўстрымацца ад прыняцця законаў, якія могуць быць расцэненыя як сродак прымусу да працы. Упаўнаважаны орган МАП таксама заклікаў беларускія ўлады прыцягваць да адказнасці і прымяняць грамадзянскія і крымінальныя санкцыі ў дачыненні да тых, на кім ляжыць адказнасць за прымус да працы.

Ураду рэкамендавана прадставіць Камітэту па нормах і стандартах дакументы, якія пацвярджаюць, што дэкрэт № 9 сапраўды быў адменены ўказам прэзідэнта № 182, а таксама звесткі аб тым, як выконваецца гэты ўказ. Акрамя таго, камітэт экспертаў павінен атрымаць дадатковую інфармацыю аб практыцы прымянення дэкрэтаў прэзідэнта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у непаспяховых сем`ях" і закона № 104-3 "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх". Гэтыя нарматыўна-прававыя дакументы, а таксама дэкрэт № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый" павінны быць прыведзены ў поўную адпаведнасць з канвенцыяй № 29 МАП.

Беларускім уладам таксама прапаноўваецца прыняць тэхнічную дапамогу МАП, каб забяспечыць захаванне ўзятых на сябе абавязацельстваў па выкананні гэтай канвенцыі.

"У святле гэтых сур`ёзных пытанняў камітэт настойліва заклікае ўрад канструктыўна ўзаемадзейнічаць з МАП на самым высокім узроўні, каб вырашыць гэтыя праблемы да наступнага пасяджэння камітэта", — адзначаецца ў заключэнні Камітэта па нормах і стандартах МАП.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:07.06.2016
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:841
 
Ключевые слова:
Принудительный труд Деревообработка МОП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме