https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пашыраюцца паўнамоцтвы Беларускага інавацыйнага фонду


У Беларусі ўдасканальваецца сістэма венчурнага фінансавання навуковых праектаў і пашыраюцца паўнамоцтвы Беларускага інавацыйнага фонду.
Адпаведны ўказ нумар 223 15 чэрвеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам уносяцца дапаўненні і змяненні ва ўказ ад 25 сакавіка 2008 года нумар 174 "Аб удасканаленні дзейнасці Беларускага інавацыйнага фонду".

Указам прадугледжана наданне Белінфонду статусу суб`екта інавацыйнай інфраструктуры. Максімальны тэрмін карыстання грашовымі сродкамі, выдзеленымі Белінфондам арганізацыям на фінансаванне інавацыйных праектаў, павялічваецца з 5 да 7 гадоў, што дасць магчымасць пры неабходнасці зменшыць крэдытную нагрузку і павялічыць аб`ём сродкаў, што накіроўваюцца на выпуск распрацаванай прадукцыі.

Белінфонду прадастаўлена права долевага ўдзелу ў сумесным з ААТ "Расійская венчурная кампанія" фінансаванні венчурных праектаў на аснове дагавора аб сумеснай дзейнасці.

Гэта будзе садзейнічаць прыцягненню пазабюджэтных крыніц для рэалізацыі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі распрацовак беларускіх арганізацый і прасоўванню створанай прадукцыі на рынкі Расійскай Федэрацыі і ЕАЭС.

15 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.06.2016
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:855
 
Ключевые слова:
Инновации Инвестиции Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме