https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гранічныя аптовыя і гандлёвыя надбаўкі на медыцынскія тавары ў Беларусі адвязалі ад долара


Гэта прадугледжана ўказам нумар 228, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам уносяцца змяненні ва ўказ ад 11 жніўня 2005 года нумар 366 "Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку".

У прыватнасці, прадугледжваецца прывязка дзеючай рэгрэсіўнай шкалы гранічных аптовых і гандлёвых надбавак, што прымяняюцца пры фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, медыцынскія вырабы і медыцынскую тэхніку, да базавай велічыні замест долара ЗША.

Прадугледжваецца таксама дыферэнцыраванае змяншэнне гранічных памераў аптовых і гандлёвых надбавак, што прымяняюцца пры фарміраванні цэн на медыцынскія тавары, па меры росту адпускных цэн беларускіх вытворцаў (разліковых адпускных цэн імпарцёраў) на гэту прадукцыю. Прадастаўляецца магчымасць рэалізацыі медыцынскіх тавараў ніжэй за адпускную (разліковую адпускную) цану.

Гэтыя меры, як адзначылі ў прэс-службе, дадуць магчымасць знізіць кошт лекавых сродкаў (у сярэднім на 2,1 працэнта - ад Br2 тыс. да Br40 тыс. за адзінку тавару) і тым самым павысіць іх цэнавую даступнасць для насельніцтва; павялічыць аб`ём рэалізацыі айчынных медыцынскіх тавараў, захаваўшы пры гэтым бясстратную работу гандлёвай сеткі.

Акрамя таго, гэта дасць магчымасць выключыць неабгрунтаванае павелічэнне даходаў аптэчнай сеткі пры росце курсаў замежных валют на рынку і скараціць расходы бюджэтных сродкаў пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак. Указ уступае ў сілу з першага чысла месяца, што ідзе за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.

21 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.06.2016
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:772
 
Ключевые слова:
Дедолларизация Торговые надбавки Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме