https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сіроты змогуць атрымаць ільготныя крэдыты на жыллё па-за чаргой


Пра гэта паведаміла 29 лютага кансультант упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Іна Пінкоўская на прэс-канферэнцыі, каментуючы новаўвядзенні ўказа нумар 460.
"Указам нумар 460 пашырана права дзяцей-сірот на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля. Раней дзеці-сіроты таксама маглі атрымаць такі крэдыт, але дзяржпадтрымка прадастаўлялася ў парадку агульнай чарговасці. З 1 сакавіка яны будуць мець права атрымліваць ільготныя крэдыты і субсідыі ў пазачарговым парадку", - растлумачыла Іна Пінкоўская.

Ільготны крэдыт сіротам будзе прадастаўляцца на 40 гадоў пад 1 адсотак. Сацыяльнае жыллё яны будуць атрымліваць на 5 гадоў.

Пасля заканчэння гэтага тэрміну можна застацца жыць у кватэры, але яна будзе пераведзена ў катэгорыю арэнднага жылля. Акрамя таго, з уступленнем у сілу ўказа права на першачарговае крэдытаванне пазбаўляюцца грамадзяне, якія пражылі ў інтэрнатах больш за 10 гадоў.

Як растлумачыла начальнік аддзела юрыдычнай работы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля Кухарчык, указам нумар 460 таксама прадугледжана магчымасць пераводзіць інтэрнаты ў арэнднае жыллё, якое можна будзе прыватызаваць. Пры гэтым права на прыватызацыю будуць мець не ўсе катэгорыі грамадзян.

Для першачаргавікоў (грамадзян, якія атрымалі жыллё на перыяд працаўладкавання - маладых спецыялістаў, ваеннаслужачых, суддзяў і інш.) паніжаючы каэфіцыент на арэнднае жыллё з 1 сакавіка будзе прымяняцца толькі да 20 кв.м жылля ў разліку на члена сям`і.

Калі ва ўласнасці ў першачаргавіка з`явіцца іншае жыллё, то ён будзе выселены з арэнднай кватэры.

Яшчэ адно змяненне звязана з парадкам акумулявання сродкаў, якія паступаюць у якасці платы за арэнднае жыллё. Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам будуць збіраць гэтыя сродкі на сваіх рахунках і самастойна імі распараджацца.

З 1 сакавіка ўступае ў сілу ўказ нумар 460, якім прадугледжваецца змяненне асобных норм у жыллёвым будаўніцтве. Асноўныя навацыі звязаны з карэкціроўкай указа нумар 13 і накіраваны на ўрэгуляванне шэрага пытанняў, што датычацца льготнага крэдытавання грамадзян, якія будуюць (рэканструююць) або набываюць жылыя памяшканні.

29 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.02.2016
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:1111
 
Ключевые слова:
Кредит Аренда Жильё в Беларуси Дети-сироты Соцзащита Господдержка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме