https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прававыя нормы ў Беларусі стануць больш простымі і зразумелымі


Урад зацвердзіў комплекс мер, накіраваных на ўстараненне фактаў рознага тлумачэння і прымянення актаў заканадаўства.
Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 1 сакавіка 2016 года нумар 168 "Аб павышэнні эфектыўнасці кантролю за выкананнем заканадаўства аб пажарнай бяспецы", паведамілі ў прэс-службе ўрада.

У прыватнасці, сярод мер, абавязковых для выканання да прыняцця рашэння аб падрыхтоўцы праекта нарматыўнага прававога акта, - усебаковае вывучэнне прапаноў аб удасканаленні нарматыўнага рэгулявання на прадмет абгрунтаванасці такіх прапаноў, наяўнасці прававых прабелаў, нядзеючых норм або недакладнасці выкладання прадпісанняў нарматыўнага прававога акта, адсутнасці аднастайнага правапрымянення.

Таксама прадугледжваецца правядзенне прававых маніторынгаў, аналіз пасланняў Прэзідэнта і Канстытуцыйнага суда, дзяржаўных праграм, абагульненняў судовай практыкі, падрыхтаваных Вярхоўным судом, пракурорскай практыкі.

У працэсе нарматворчай дзейнасці будзе павышана якасць падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў. Маецца на ўвазе забеспячэнне прастаты і зразумеласці прававых норм, лёгкасці ўспрымання выкарыстаных азначэнняў, паслядоўнасці і яснасці структуры праекта акта, выключэнне няпэўнасці і неадпаведнасці нарматыўных прававых прадпісанняў; мінімізацыю ўключэння ў праекты нарматыўных прававых актаў бланкетных і адсылачных норм, якія не змяшчаюць канкрэтных прававых патрабаванняў, а таксама напаўненне праектаў нормамі прамога дзеяння; выключэнне пры падрыхтоўцы праектаў дубліравання норм прамога дзеяння, якія змешчаны ў законах, нарматыўных прававых актах Прэзідэнта і Савета Міністраў, забеспячэнне непасрэднага іх выканання.

Таксама прадугледжваецца прапрацоўка пытання аб замацаванні тэрмінаў узгаднення, правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў у рамках разгляду праекта закона "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь" у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Планам таксама прадугледжаны меры, якія ажыццяўляюцца пасля прыняцця (выдання) нарматыўнага прававога акта ў працэсе правапрымяняльнай практыкі. Размова ідзе аб прыняцці неабходных мер па давядзенні інфармацыі аб новых заканадаўчых патрабаваннях да ведама шырокага кола асоб, пашырэнне ў гэтых мэтах практыкі стварэння і размяшчэння каментарыяў да актаў заканадаўства на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, уключэнне такіх каментарыяў у дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, фарміраванне і вядзенне якіх ажыццяўляецца НЦПІ; стварэнне сэрвісаў "Часта задаваемыя пытанні" і "Рашэнні па скаргах" на сайтах дзяржорганаў і інш.

Сярод іншага прадугледжана правядзенне мерапрыемстваў па інвентарызацыі і спыненні дзеяння фактычна страціўшых сваё значэнне растлумачэнняў нарматыўных прававых актаў, якія змешчаны ў пісьмах дзяржорганаў; забеспячэнне больш цеснага ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады і органамі пракуратуры для выяўлення праблем правапрымянення і выпрацоўкі мер па іх вырашэнні; прыняцце належных мер па забеспячэнні эфектыўнай рэалізацыі прымаемых актаў, у тым ліку стварэнне матэрыяльна-тэхнічных, арганізацыйных і іншых умоў для іх рэалізацыі.

Кантраляваць выкананне зацверджанага комплексу мер будзе Міністэрства юстыцыі. Пастанова ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

3 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2016
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:914
 
Ключевые слова:
Право Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме