https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За замах на ўчыненне тэрарызму ў Беларусі могуць увесці пакаранне смерцю


У сераду ў Авальнай зале беларускага парламента разглядаюць змены і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс.
Выключную меру пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання ў Беларусі могуць увесці за замах на ўчыненне актаў тэрарызму.
У сераду беларускія парламентарыі прынялі адразу ў двух чытаннях праект Закона "Аб змене Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь".

У Авальнай зале, на паседжанні чарговай сесіі праект закона прадставіла член камісіі па нацыянальнай бяспецы Нацыянальнага сходу Беларусі Ленчэўская, паведаміў Telegram-канал ніжняй палаты парламента.

Паводле яе слоў, гэты законапраект падрыхтаваны ў мэтах аказання стрымліваючага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы дзяржавы з тэрарыстычнай дзейнасцю.

Ленчэўская адзначыла, што праектам закона прапануецца ўнясенне змяненняў у Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за замах на ўчыненне актаў тэрарызму.

У сваю чаргу старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, гаворачы аб важнасці ўнясення такіх змяненняў у крымінальнае заканадаўства, падкрэсліў, што тэрарызм - адна з найбольш сур`ёзных пагроз бяспецы дзяржавы. У сувязі з гэтым ён нагадаў сітуацыю ў краіне ў жніўні 2020 года.

"Спрабуючы разгайдаць сітуацыю ў Беларусі, справакаваць унутрыдзяржаўную нестабільнасць і канфлікты, дэструктыўныя сілы прадаўжаюць тэрарыстычную, экстрэмісцкую дзейнасць, накіраваную на гібель людзей", - сказаў Андрэйчанка.

Як раней паведамлялася, у Беларусі прызначаюцца і выконваюцца смяротныя прысуды. Гэтую выключную меру пакарання прызначаюць за ўчыненне асабліва цяжкіх злачынстваў - забойстваў з асаблівай жорсткасцю дзвюх або больш асоб. У прыватнасці, за ўчыненне тэракту ў мінскім метро ў красавіку 2011 года двое вінаватых былі прыгавораны да пакарання смерцю.

Мінск, 27 красавіка 2022
Sputnik
 
Дата публикации:27.04.2022
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:934
 
Ключевые слова:
Криминальный кодекс Терроризм Экстремизм Национальная безопасность Смертная казнь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме