https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падаходны падатак для рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў ПВТ Беларусі павышацца не будзе


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Урад Беларусі прыняў рашэнне аб захаванні дзеючых умоў работы ПВТ у частцы падаткаабкладання даходаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў гэтага парка. 

Размова ідзе аб актуальным у апошні час пытанні аб павелічэнні для ПВТ стаўкі падаходнага падатку з 9 працэнтаў да 10 працэнтаў. «Асноўны ўплыў на прыняцце такога рашэння аказалі асобныя вынікі работы парка, якія пацвярджаюць правільна выбраны напрамак яго развіцця. Сярод такіх трэба адзначыць аб’ём паступленняў падаходнага падатку на аднаго работніка (у тры разы большы, чым у сярэднім па рэспубліцы), а таксама павелічэнне ў 2014 годзе агульнай сумы адлічэнняў гэтага падатку ў параўнанні з папярэднім годам у 1,5 раза», — растлумачылі ў прэс-службе.

Разам з тым урад чакае ад ПВТ больш інтэнсіўнага развіцця і адпаведнага ўкладу ў эканоміку краіны з улікам задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, і рашэння аб пашырэнні яго відаў дзейнасці, падкрэслілі ў прэс-службе.

Звязда, 28 сакавіка 2015
 
Дата публикации:28.03.2015
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Законодательство
Просмотров:1268
 
Ключевые слова:
Подоходный налог Парк высоких технологий
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме