https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Законапраект аб альтэрнатыўнай службе прыняты ў другім чытанні


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 13 траўня прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб альтэрнатыўнай службе".
Як паведаміў, прадстаўляючы дакумент, старшыня парламенцкай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Уладзімір Васіленка, падставай для праходжання альтэрнатыўнай службы будуць з`яўляцца рэлігійныя перакананні.

На альтэрнатыўную службу могуць накіроўвацца грамадзяне мужчынскага полу ад 18 да 27 гадоў, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, прыдатныя па стане здароўя і фізічным развіцці да праходжання вайсковай службы, якія асабіста напісалі заяву аб тым, што прыняцце вайсковай прысягі і нашэнне зброі супярэчыць іх рэлігійным перакананням. 

Грамадзяне, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, павінны будуць прыцягвацца да грамадска карыснай дзейнасці ў арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных пуцей, а таксама ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.

Тэрмін праходжання альтэрнатыўнай службы для грамадзян, якія не маюць вышэйшай адукацыі, складзе 36 месяцаў, якія маюць вышэйшую адукацыю — 24 месяцы. 

Для звычайных ваеннаслужачых гэтыя тэрміны складаюць 12 і 18 месяцаў адпаведна, а для тых, хто на момант прызыву прайшоў навучанне на ваенных кафедрах або факультэтах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў, — 6 месяцаў.

Згодна з законапраектам у перыяд праходжання альтэрнатыўнай службы грамадзянам будзе выплачвацца штомесячнае грашовае ўтрыманне ў памеры 150% ад найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва (цяпер складае 1 млн. 474 тыс. 870 рублёў). Пачынаючы з 13-га месяца альтэрнатыўнай службы памер грашовага ўтрымання будзе павышацца на 20% БПМ, пачынаючы з 25-га месяца — на 40%. 

На сённяшнім пасяджэнні дэпутаты ніжняй палаты таксама прынялі ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях альтэрнатыўнай службы. 

Прадугледжаныя гэтым дакументам дапаўненні ў Крымінальны кодэкс скіраваныя на карэкціроўку яго палажэнняў у частцы ўстанаўлення адказнасці за ўхіленне ад праходжання альтэрнатыўнай службы і невыкананне тэрмінаў яўкі ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. 

Акрамя таго, у законе "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" прапануецца замацаваць гарантыю давання першага працоўнага месца грамадзянам, звольненым з альтэрнатыўнай службы.

Варта зазначыць, што праект закона аб альтэрнатыўнай службе неаднаразова крытыкаваўся грамадскасцю. 

"Складваецца ўражанне, што распрацоўшчыкі спрабавалі выкласці нормы дакумента такім чынам, каб зрабіць альтэрнатыўную службу як мага менш прыцягальнай", — мяркуе аналітык Ліберальнага клуба Мікіта Бяляеў. 

Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу на "прыкметна большы тэрмін праходжання альтэрнатыўнай службы ў параўнанні з ваеннай".

Аналітык нагадаў, што пастанова Канстытуцыйнага суда, якая прадугледжвае распрацоўку закона, выйшла яшчэ ў 2000 годзе, але толькі ў 2010-м прэзідэнт даў канкрэтнае даручэнне ўраду. 

Як мяркуе Бяляеў, "прычынай больш як дзесяцігадовай цяганіны паслужыў націск ваеннага лобі, якое ніколі не ўтойвала свайго негатыўнага стаўлення да альтэрнатыўнай службы". "Дый кіраўніку дзяржавы з яго трапяткім стаўленнем да арміі ідэя альтэрнатыўнай службы, мяркуючы па ўсім, не блізкая", — дадаў ён. 

Паводле яго слоў, "альтэрнатыўная служба не патрэбная і не цікавая беларускай дзяржаве", і, прымаючы гэты закон, "улады чарговым разам проста ставяць галачку". 

Меркаванне аналітыка пацвярджаюць заявы афіцыйны асоб. Так, размаўляючы 13 траўня з журналістамі ў парламенце незадоўга да прыняцця законапраекта ў другім чытанні, дэпутат Васіленка заявіў, што закон аб альтэрнатыўнай службе і не павінен быць прыцягальным.

У сваю чаргу міністр абароны Андрэй Раўкоў заявіў, што закон аб альтэрнатыўнай службе ніяк не адаб`ецца на арміі і колькасці салдат тэрміновай службы. "Тая мізэрная колькасць ахвотных паслужыць альтэрнатыўна надвор`я не зробіць ні для арміі, ні для краіны", — сказаў ён. 

БелаПАН
Мінск, 13 траўня 2015
 
Дата публикации:13.05.2015
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:1187
 
Ключевые слова:
Армия Альтернативная служба Религиозные убеждения Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме