https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вызначаны парадак правядзення Транспартнай інспекцыяй Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару


Пра гэта паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Мінтранса ад 6 лютага 2014 года № 2, якой зацверджаная інструкцыя аб парадку правядзення Транспартнай інспекцыяй Міністэрства транспарту і камунікацый мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару.

У прыватнасці, інструкцыя вызначае парадак правядзення Транспартнай інспекцыяй мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару па аглядзе аўтамабільных транспартных сродкаў, што прыналежаць вытворцам транспартных работ (паслуг), на прадмет адпаведнасці тэхнічнага і санітарнага стану, аснашчэння і афармлення патрабаванням заканадаўства, абследаванні транспартных сродкаў на прадмет вызначэння адпаведнасці іх вагагабарытных параметраў дапушчальным параметрам, устаноўленым заканадаўствам, вывучэнні выканання ўладальнікамі (карыстальнікамі) цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў маршруту і ўмоў дарожнага руху.

Прадугледжана, што мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару па аглядзе, абследаванні, вывучэнні ажыццяўляюцца не часцей за адзін раз на дзень адносна аднаго транспартнага сродку ў асобным месцы кантролю.

Згодна з інструкцыяй агляд ажыццяўляецца як візуальна, так і з прымяненнем тэхнічных сродкаў. Абследаванне і вывучэнне праводзяцца як з прымяненнем абсталявання для правядзення вымярэнняў вагавых і (або) габарытных параметраў транспартных сродкаў, так і шляхам даследавання адпаведных дакументаў.

Па выніках правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару па аглядзе, абследаванні, вывучэнні ў транспартных дакументах робіцца адзнака аб іх правядзенні. У выпадку выяўлення неадпаведнасцей складаецца акт аб правядзенні мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару ў двух асобніках, адзін з якіх накіроўваецца суб`екту агляду, абследавання, вывучэння або ўручаецца яго прадстаўніку пад роспіс.

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2014
 
Дата публикации:13.07.2014
Тематика:Транспорт, Законодательство
Просмотров:1450
 
Ключевые слова:
Транспортная инспекция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме