https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зацверджаныя правілы аказання кур`ерскіх паслуг


Пастановай Савета міністраў Беларусі ад 7 жніўня 2014 года № 767 зацверджаныя правілы аказання кур`ерскіх паслуг, паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
У адпаведнасці з правіламі аператар паштовай сувязі мае права ствараць аб`екты паштовай сувязі, у якіх аказваюцца кур`ерскія паслугі. У ліку іншых у аб`ектах паштовай сувязі павінна размяшчацца інфармацыя аб кур`ерскіх паслугах, тарыфах на іх, тэрмінах перасылкі і дастаўкі (уручэння) кур`ерскіх адпраўленняў на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі, забароненых і абмежаваных да перасылкі прадметах і рэчывах, а таксама аб адказнасці аператараў паштовай сувязі перад карыстальнікамі кур`ерскіх паслуг.

Кур`ерскія паслугі аказваюцца на падставе дагавора, заключанага паміж аператарам паштовай сувязі і карыстальнікамі кур`ерскіх паслуг.

Правіламі таксама ўстаноўленыя забароненыя да перасылкі прадметы.

Пастанова набывае моц 13 жніўня 2014 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 жніўня 2014
 
Дата публикации:12.08.2014
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1119
 
Ключевые слова:
Курьерские услуги Почта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме