https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўдасканальваюцца ўмовы экспартнага крэдытавання


На гэта накіраваны ўказ нумар 218 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 мая, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У прыватнасці, уносяцца змяненні ва ўказ ад 25 жніўня 2006 года нумар 534 "Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)". Для павышэння канкурэнтаздольнасці экспартнага крэдытавання ў расійскіх рублях прадугледжана зніжэнне стаўкі па экспартных крэдытах у расійскіх рублях да 2/3 стаўкі рэфінансавання, устаноўленай Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі (цяпер крэдыты ў расійскіх рублях прадастаўляюцца пад поўную стаўку).

Прадугледжваецца распаўсюджванне норм указа нумар 534 на аперацыі фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу).

У сувязі з гэтым вызначана, што банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі Беларусі (фактары) могуць ажыццяўляць фінансаванне рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (крэдытораў) пад уступку грашовага патрабавання (факторынг) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў з дысконтам, памер якога вызначаецца:

у замежнай валюце (за выключэннем расійскіх рублёў) у памеры 1/360 камерцыйна арыентаванай працэнтнай стаўкі (CIRRs), дзеючай на дзень заключэння дагавора факторынгу, за кожны дзень з моманту фінансавання фактарам крэдытора да даты плацяжу па экспартным кантракце, па якім ажыццяўляецца ўступка грашовага патрабавання;

у расійскіх рублях у памеры 1/360 ад 2/3 стаўкі рэфінансавання, устаноўленай Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі на дзень заключэння дагавора факторынгу, за кожны дзень з моманту фінансавання фактарам крэдытора да даты плацяжу па экспартным кантракце, па якім ажыццяўляецца ўступка грашовага патрабавання.

Пры гэтым прадугледжваецца, што пры ажыццяўленні фінансавання крэдытораў пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу) спагнанне з крэдытора іншых, акрамя дысконту, відаў узнагароджання не дапускаецца.

Акрамя таго, пры ажыццяўленні фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу) па экспартных кантрактах кампенсацыя часткі дысконту фактарам не ажыццяўляецца, калі крэдытору для вытворчасці тавараў (работ, паслуг) для рэалізацыі экспартнага кантракта, па якім ажыццёўлена ўступка патрабавання, быў прадастаўлены экспартны крэдыт у адпаведнасці з указам нумар 534, а таксама калі грашовае патрабаванне да даўжніка ўступлена крэдыторам фактару ў мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў крэдытора перад фактарам.

З улікам указаных змяненняў у экспартным крэдытаванні адпаведныя змяненні ўнесены і ў Палажэнне аб парадку кампенсацыі страт банкам, якія прадастаўляюць экспартныя крэдыты для вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), ажыццяўлення на тэрыторыі замежных дзяржаў інвестыцый, а таксама банкам і нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям Беларусі, якія ажыццяўляюць фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў, зацверджанае ўказам нумар 534, якое выкладзена ў новай рэдакцыі.

У мэтах пашырэння сферы прымянення электроннага дакументаабароту выключаецца неабходнасць прадстаўлення ў Мінфін даведак МПЗ аб адкрытых пазычальніку, пазыкаатрымальніку, а таксама страхоўшчыку ў банках бягучых (разліковых) рахунках.

У сувязі з гэтым адпаведныя змяненні ўнесены ўказам у Палажэнне аб парадку прадастаўлення з рэспубліканскага бюджэту і вяртання бюджэтнай пазыкі, зацверджанае ўказам ад 28 сакавіка 2006 года нумар 182 "Аб удасканаленні прававога рэгулявання парадку аказання дзяржаўнай падтрымкі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам", і ў Палажэнне аб парадку выдачы і выкарыстання бюджэтных пазык для выплаты страхавых кампенсацый па дагаворах страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы, зацверджанае ўказам нумар 534.

8 мая 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2014
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1201
 
Ключевые слова:
Экспорт Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме