https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія сенатары адобрылі законапраект, які замяняе Мытны кодэкс


Савет Рэспублікі 19 снежня на чарговым пасяджэнні трэцяй сесіі адобрыў праект закона "Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь".
Праект закона прыводзіць беларускае заканадаўства аб мытным рэгуляванні ў адпаведнасць з мытным заканадаўствам МС. Ён будзе рэгуляваць толькі тыя пытанні ў сферы мытнай справы, якія Мытным кодэксам МС аднесены да кампетэнцыі нацыянальнага заканадаўства. Гэта значыць менавіта гэты законапраект заменіць Мытны кодэкс Беларусі. Акрамя таго, згодна з дакументам, страціць сілу закон аб мытным тарыфе.

Законапраект павінен спрасціць мытныя працэдуры, значна скараціць колькасць дакументаў, якія патрэбны для падачы і рэгістрацыі мытнай дэкларацыі. Так, прадугледжваецца, што мытная дэкларацыя падаецца ў пісьмовай форме або ў выглядзе электроннага дакумента. Пры гэтым дакладна замацоўваецца, што для рэгістрацыі дэкларацыі ў электроннай форме дакументы, на аснове якіх яна запоўнена, не прадастаўляюцца.

Праект закона змяшчае палажэнні, звязаныя з асноўнымі функцыямі і правамі мытных органаў, змяшчэннем тавараў пад мытныя працэдуры, правядзеннем мытнага кантролю. Дакумент прыведзены ў адпаведнасць з палажэннямі закона аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, які ўступіць у сілу з 1 студзеня 2014 года, у законапраекце канкрэтызаваны роля і месца філіялаў і структурных падраздзяленняў банкаў пры выдачы банкаўскіх гарантый у якасці забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў. Дакумент дакладна размяжоўвае кампетэнцыю Прэзідэнта, урада і Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі ў мытнай сферы.

Як адзначыў, прадстаўляючы дакумент, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі, усе гэтыя навацыі дадуць магчымасць максімальна наблізіць беларускае заканадаўства ў гэтай сферы да еўрапейскіх і сусветных стандартаў.

Адказваючы на пытанні сенатараў, Аляксандр Шпілеўскі растлумачыў, што плануецца ўнесці змяненні і скасаваць 14 нарматыўных дакументаў на працягу паўгода пасля падпісання закона кіраўніком беларускай дзяржавы. "Пералік ёсць, усе праекты ўжо гатовы для накіравання ў адпаведныя органы ўлады і кіравання", - сказаў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта.

19 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2013
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1545
 
Ключевые слова:
Таможенный кодекс Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме