https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўносіцца шэраг змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы, якія датычацца будаўніцтва жылля


Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, адпаведны ўказ нумар 246 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 мая.
Так, дакументам прадугледжваецца ўстанавіць прынцып аднаразовасці прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі (льготнага крэдыту і (або) аднаразовай субсідыі) для грамадзян і членаў іх сем`яў, якія паляпшаюць сумесна з імі жыллёвыя ўмовы, за выключэннем шматдзетных сем`яў, у якіх падставы для паўторнай пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў узніклі ў сувязі з нараджэннем, удачарэннем, усынаўленнем дзяцей.

Выключаецца магчымасць прадастаўлення аднаразовых субсідый на пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах, якія прадстаўляюцца маладым сем`ям і грамадзянам, пастаянна пражываючым і працуючым у сельскіх населеных пунктах.

Льготы, прадастаўленыя ўказам ад 6 студзеня 2012 г. нумар 13 для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, будуць распаўсюджаны на грамадзян, якія будуюць жылыя памяшканні ў гарадах-спадарожніках незалежна ад колькасці насельніцтва ў іх. Гэта дасць магчымасць стварыць умовы для прыцягнення грамадзян з абласных цэнтраў і Мінска ў гарады-спадарожнікі, колькасць насельніцтва якіх можа перавышаць 20 тыс. чалавек (напрыклад у Дзяржынску колькасць насельніцтва ўжо складае 25,7 тыс. чалавек).

Паўналетнім маладым грамадзянам, якія з`яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і (або) спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, вяртаецца права на пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Льготныя крэдыты і аднаразовыя субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў будуць прадастаўляцца грамадзянам толькі ў эканамічных жылых дамах тыпавых спажывецкіх якасцей, пералік якіх зацвярджае Мінбудархітэктуры. Гэта дасць магчымасць павялічыць будаўніцтва жылля за кошт ільготных крэдытаў і аднаразовых субсідый.

Разлік максімальнага памеру льготнага крэдыту будзе праводзіцца з улікам нарматываў агульнай плошчы будуемага жылога памяшкання і кошту 1 кв.м агульнай плошчы, што не перавышае адзіны гранічны нарматыў кошту 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання, які вызначаецца Саветам Міністраў.

Для грамадзян, якія пражываюць у непрыдатных для пражывання аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамах і жадаюць пабудаваць новы дом на гэтым жа зямельным участку, будзе праводзіцца разлік ільготна крэдытуемай плошчы без уліку агульнай плошчы жылога памяшкання, прызнанага непрыдатным для пражывання.

Для грамадзян, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, якія па ўважлівых прычынах ва ўстаноўлены ўказам нумар 13 трохгадовы тэрмін не выкарысталі ў поўным аб`ёме прадугледжаныя для гэтых мэт крэдытныя рэсурсы, прадастаўляецца права ААТ "ААБ Беларусбанк" па ўзгадненні з адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі падаўжаць не больш чым на 2 гады тэрмін выдачы льготных крэдытаў.

Заключэнне крэдытных дагавораў праводзіцца пры ўмове ўнясення грамадзянамі, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў і ўключаны ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў, уласных сродкаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) гэтых жылых дамоў у памеры не меншым за 15 працэнтаў сумы, вызначанай як рознасць паміж коштам будаўніцтва (рэканструкцыі) жылога памяшкання і максімальным памерам належнага ільготнага крэдыту. Разлік памеру ўласных сродкаў, унесеных на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылога памяшкання, праводзіцца зыходзячы з кошту выкананых работ і (або) закупленых матэрыялаў і вырабаў.

З аднаго года да 5 гадоў павялічваецца забарона на адчужэнне жылых памяшканняў, пабудаваных з прыцягненнем ільготных крэдытаў, у выпадках датэрміновага пагашэння крэдыту.

Устанаўліваецца таксама забарона на прадастаўленне грамадзянамі жылых памяшканняў па дагавору найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду, пабудаваных з прыцягненнем ільготнага крэдыту, да поўнага яго пагашэння, за выключэннем выпадкаў, калі здача ў наём названых жылых памяшканняў дазволена адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы сумесна з МУС абавязаны будуць забяспечваць сістэматычны кантроль за выкананнем устаноўленага парадку прадастаўлення ў наём жылых памяшканняў, пабудаваных з прыцягненнем ільготнага крэдыту. У выпадку парушэнняў устаноўленага парадку ўказам прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць грамадзян (накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да трыццаці базавых велічынь) і вызначаны ўпаўнаважаныя службовыя асобы дзяржаўных органаў, якія маюць права на складанне пратаколаў аб такім адміністрацыйным правапарушэнні.

Указ уступае ў сілу з 1 чэрвеня 2013 года.

30 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.05.2013
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1727
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Господдержка Соцзащита Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме