https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зацверджана новае Палажэнне аб парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах


Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 чэрвеня бягучага года нумар 569, якая ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Як растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, дакумент падрыхтаваны ў мэтах удасканалення парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, якая выплачваецца за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, і аднастайнага парадку вылічэння дапамог, якія маюць адно і тое ж прызначэнне - кампенсаванне страчанага заработку.

Галоўная навацыя дакумента заключаецца ў тым, што цяпер не будзе назначацца дапамога па часовай непрацаздольнасці ў сувязі з захворваннем або траўмай, прычынай якіх сталі ўжыванне алкаголю, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, за першыя шэсць каляндарных дзён часовай непрацаздольнасці. Гэта мера накіравана на матывацыю захавання здароўя насельніцтва і не супярэчыць заканадаўству аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, падкрэслілі ў міністэрстве.

Ёсць і шэраг іншых навацый. Так, павялічаны перыяд, за які дапамога назначаецца ў памеры 80 працэнтаў сярэднядзённага заработку, з 6 да 12 каляндарных дзён. На думку спецыялістаў, дапамога па часовай непрацаздольнасці з`яўляецца сацыяльнай выплатай (а не заработнай платай), таму страчаны ў сувязі з часовай непрацаздольнасцю заработак не павінен кампенсавацца ў поўным аб`ёме.

Павялічаны перыяд, за які вызначаецца сярэднядзённы заработак для вылічэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці, з 2 да 6 каляндарных месяцаў, што папярэднічаюць месяцу, у якім узнікла права на дапамогу. Прадугледжваецца вызначаць сярэднядзённы заработак для вылічэння дапамог і памер дапамог без уліку павелічэння тарыфнай стаўкі (акладу) у шасці месяцах, што папярэднічаюць месяцу, у якім узнікла права на дапамогі, і ў перыядзе часовай непрацаздольнасці або водпуску па цяжарнасці і родах.

Дапамога цяпер будзе выплачвацца за каляндарныя дні часовай непрацаздольнасці, а не за рабочыя. Гэта неабходна ў сувязі з павелічэннем перыяду, за які вызначаецца сярэднядзённы заработак, і ў мэтах спрашчэння разліку дапамог.

Устаноўлена, што дапамога па часовай непрацаздольнасці назначаецца ў мінімальным памеры асобам, за якіх абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне выплачваліся менш чым за 6 месяцаў да ўзнікнення права на дапамогу. Мінімальны памер дапамогі па часовай непрацаздольнасці такім работнікам складзе ў месяц 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Пастановай урада нумар 569 зацверджаны таксама Палажэнне аб парадку назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, Палажэнне аб камісіі па назначэнню дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, і дапамог па часовай непрацаздольнасці.

5 ліпеня 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.07.2013
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1688
 
Ключевые слова:
Беременность и роды Соцзащита в Беларуси Трудоспособность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме