https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заканадаўства Беларусі аб бежанцах узята за ўзор для тыпавога заканадаўчага акта АДКБ


Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Мяжуеў.
Заканадаўства Беларусі аб бежанцах узята за ўзор для тыпавога заканадаўчага акта Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

У складзе парламенцкай дэлегацыі Беларусі Аляксандр Мяжуеў прымае ўдзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ у Санкт-Пецярбургу 10-12 красавіка. Так, на пасяджэнні Савета ПА АДКБ адным з пытанняў была распрацоўка праекта рэкамендацый па гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў - членаў АДКБ аб бежанцах і асобах, якія шукаюць прыстанішча. "Цяпер распрацоўваецца сумесны законапраект у гэтай сферы і за ўзор узяты закон Беларусі па бежанцах", - адзначыў Аляксандр Мяжуеў.

На савеце было прынята рашэнне ўключыць парламенцкія дэлегацыі Афганістана і Сербіі ў якасці наглядальнікаў пры ПА АДКБ.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні становішча ў Афганістане, у прыватнасці магчымыя пагрозы і выклікі пасля вываду кааліцыйных сіл НАТА ў 2014 годзе, рэгіянальную бяспеку краін Цэнтральнай Азіі, сказаў Аляксандр Мяжуеў.

12 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2013
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:1759
 
Ключевые слова:
Беженцы Миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме