https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Асобным замежным грамадзянам можна пераехаць у Беларусь на льготных умовах


Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў першым чытанні законапраект "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававога становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь"
Адна з навел дае права асобным замежным грамадзянам пераехаць у Беларусь на льготных умовах. У тым ліку гэта датычыцца атрымання аднаразовай дапамогі на працаўладкаванне. У першую чаргу, калі норма застанецца ў канчатковым варыянце дакумента, новаўвядзенне закране менавіта тых іншаземцаў, у якіх Беларусь зацікаўлена. Напрыклад, гэта людзі з выключнымі здольнасцямі і талентам.

Таксама праектам закона прапануецца пашырыць пералік падстаў, па якіх можна прадоўжыць тэрмін часовага знаходжання ў Беларусі іншаземцаў, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі або садзейнічаюць расследаванню крымінальнай справы па такому злачынству. Акрамя таго, плануецца, што іншаземцы, якія незаконна пражываюць у рэспубліцы больш за тры гады, змогуць легалізаваць свой статус і атрымаць дазвол на пражыванне ў краіне. Але гэта норма будзе дзейнічаць толькі ў асаблівых выпадках. Права на пражыванне атрымаюць толькі тыя нелегалы, якім сапраўды няма куды выехаць.

Акрамя таго, праект закона змяняе ўзроставы цэнз для тых, хто мае права на атрыманне пасведчання рэгістрацыі хадайніцтва аб абароне. Прапануецца, каб гэты дакумент маглі атрымліваць не з 16 гадоў, а з 14-ці. Змяняецца і ўзрост дзяцей, звесткі пра якіх уносяцца бацькамі (або тымі, хто іх замяняе). У дзеючым законе гэта дзеці да 16 гадоў, а ў новай рэдакцыі - да 18 гадоў. Законапраект таксама прадугледжвае абавязковую дактыласкапію пры ідэнтыфікацыі асобы іншаземцаў, якія хадайнічаюць аб абароне.

Удакладняюцца і тэрміны выезду замежнага грамадзяніна з Беларусі, калі быў ануляваны дазвол на пастаяннае пражыванне, калі іншаземец у належны тэрмін не атрымаў пасведчанне на права жыхарства і г.д.

Чакаецца таксама, што дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі змогуць атрымаць тыя, хто суправаджае чалавека, які прыехаў для лячэння і атрымання іншых медыцынскіх паслуг. Напрыклад, гэта можа быць маці або бацька пацыента.

Дакумент прадугледжвае ўнясенне розных паправак у законы "Аб прадастаўленні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статусу бежанца, дадатковай і часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь", "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь" і "Аб знешняй працоўнай міграцыі".

17 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.04.2013
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:1816
 
Ключевые слова:
Миграционная политика Вид на жительство Права человека Трудовая миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме