https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Наша агульная мэта — спыніць спробы наркадылераў выкарыстоўваць моладзь у злачынных мэтах


Аб гэтым заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Алег Сільвястровіч.
«Паддаўшыся некалькі гадоў таму каласальнаму націску з боку пэўных аб’яднанняў грамадзян, якія абвінавачвалі дзяржаўную сістэму ў залішняй жорсткасці і суб’ектыўнасці ў адносінах да іх дзяцей, асуджаных за нарказлачынствы, дзяржава пайшла насустрач. Прыняты шэраг паслабленняў у выглядзе зніжэння санкцый, актаў амністыі. Змяненні закранулі пытанні памілавання і ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі. Як вынік, у моладзі пачалі сцірацца межы дазволенага. Прага лёгкіх грошай пераважае над інстынктам самазахавання, але ж у гэтым далёка не апошнюю ролю адыгрывае сям’я. Таму наша агульная мэта заключаецца ў тым, каб захаваць здаровае пакаленне, спыніць спробы наркадылераў выкарыстоўваць моладзь у злачынных мэтах», — адзначыў Алег Сільвястровіч.

Паводле слоў начальніка, ключавым інструментам зніжэння попыту нязменна застаецца прафілактыка наркаманіі.

«Больш як пяцігадовая практыка сумеснай работы МУС з зацікаўленымі прадэманстравала, што найбольшы эфект прыносіць комплексная прафілактычная работа. Выключна сумеснымі намаганнямі нам удалося засцерагчы грамадства ад спайсаў, данесці да моладзі інфармацыю аб наступствах іх спажывання і збыту, мінімізаваць рызыкі перадазіровак», — дадаў ён.

«У той жа час дынамічнае развіццё грамадства і некаторых сацыяльных з’яў, у тым ліку і негатыўных, зніжае эфектыўнасць прымяняемых форм і метадаў, патрабуючы выпрацоўкі новых падыходаў. Складанасць уяўляе ацэнка ўплыву выкарыстоўваемых сучасных інструментаў прафілактычнай работы. Акрамя таго, для якаснай прафілактыкі і станоўчага канчатковага выніку не менш важна ведаць пра фактары, якія стрымліваюць дэвіянтныя паводзіны», — прадоўжыў Алег Сільвястровіч.

Ён звярнуў увагу, што становяцца менш эфектыўнымі формы і метады праводзімых мерапрыемстваў, а часам яны нават даюць адваротны эфект.

«Напрыклад, выкарыстанне пэўных слоганаў і выяў на білбордах, лістоўках, у сацыяльных роліках можа расцэньвацца маладымі людзьмі ў якасці рэкламы, а не ўспрымацца як нешта забароненае. Небяспеку таксама ўяўляюць няправільныя суадносіны інфармацыі і мэтавай аўдыторыі. Такім чынам, замест непрыняцця тых жа наркотыкаў мы можам справакаваць цікавасць да іх ужывання альбо продажу», — сказаў начальнік.

«Тэндэнцыі бягучага года паказалі, што існуючыя падыходы да прафілактыкі прайграюць тым формам псіхалагічнага ўздзеяння, якія выкарыстоўваюць арганізатары інтэрнэт-пляцовак па продажы наркотыкаў для рэкрутынгу закладчыкаў. Да таго ж яны пастаянна ўдасканальваюцца, становяцца больш агрэсіўнымі, вынаходлівымі, уплываюць на свядомасць маладых людзей, уцягваючы іх у злачынны наркабізнес. Яны прымаюць пад увагу той факт, што моладзь усё часцей прывабліваюць лёгкія заработкі, у яе культуры пераважаюць карысць, славалюбства і самалюбства. Такім чынам, юнакі і дзяўчаты хутка пападаюцца на прафесійныя прыёмы арганізатараў інтэрнэт-магазінаў, становячыся для іх чарговым расходным матэрыялам», — упэўнены Алег Сільвястровіч.

Ён расказаў, што цяпер МУС працуе ў тым прававым полі, якое дазваляе праводзіць інфармацыйную палітыку, здольную паўплываць на тыя ці іншыя негатыўныя тэндэнцыі ў грамадстве.

«У той жа час немалаважным застаецца выбар найбольш аптымальных падыходаў і інструментаў, якія сапраўды здольны мінімізаваць злачынныя праявы. Праведзена і працягваецца каласальная прафілактычная работа міністэрствамі ўнутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі. Распрацавана антынаркатычная інфармацыйная стратэгія, якая дае магчымасць гаварыць ужо не аб разавых украпваннях у медыяпрастору, а аб цэласнай сістэме інфармавання насельніцтва аб наркаманіі і нарказлачыннасці», — канстатаваў ён.

«Аднак сітуацыя з частымі выпадкамі смярцей ад перадазіровак, двухразовым павелічэннем колькасці нарказлачынстваў, звязаных са збытам наркотыкаў навучэнцамі ўстаноў адукацыі ў пачатку бягучага года, прымусіла нас паглядзець на прычыны гэтага з іншага боку. Маніторынг сітуацыі паказаў, што затрыманыя абсалютна выразна ўяўляюць, чым ім давядзецца займацца, і ўсведамляюць існуючыя рызыкі», — падкрэсліў Алег Сільвястровіч.

Ён адзначыў, што ў адным з рэгіёнаў краіны на мінулым тыдні былі затрыманы пяцёра вучняў 2005-2006 гадоў нараджэння.

«Усяго ў гэтым раёне ў бягучым годзе затрыманы восем непаўналетніх, якія прафесійна займаюцца распаўсюджваннем наркотыкаў. Пры гэтым прафілактычная работа ў навучальных установах, дзе яны навучаліся, праводзілася штотыдзень педагогамі, супрацоўнікамі міліцыі, прадстаўнікамі пракуратуры. Што паўплывала на паводзіны затрыманых, нам давядзецца высветліць. Але відавочна, што нельга выключаць і той факт, што дзеці з прычыны масіраванай інфармацыйнай атакі наконт шкоды наркотыкаў і ўсяго таго, што з імі звязана, перасталі рэагаваць на гэту інфармацыю адэкватна. Акрамя таго, калі тыя звесткі, што яны атрымліваюць у навучальнай установе, не адпавядаюць пачутаму па-за школай, у прыватнасці, ад таварышаў або бацькоў, то што б мы з вамі ні прыдумвалі, карысць ад гэтага будзе мінімальная. Гэта значыць яшчэ раз пацвярджаецца, што работа павінна быць комплекснай і шматбаковай», — рэзюмаваў Алег Сільвястровіч.

Звязда, 20 траўня 2021
 
Дата публикации:20.05.2021
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:499
 
Ключевые слова:
МВД Наркотрафик Криминал Молодёжь Соцсети
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме