https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мужчына з Францыі засудзіў жаб, якія занадта гучна квакалі


Некалькім неспакойным жабам хутка прыйдзецца шукаць новы дом, бо суд пастанавіў асушыць іх родную сажалку. Пра гэта піша The Guardian.
Незвычайны інцыдэнт адбыўся ў французскай вёсачцы Грыньоль. Суседу Ані і Мішэля Пешра, у якіх каля дома ёсць штучная сажалка, усё надакучыла, а мяжа цярпення была дасягнута.

З-за гучнага квакання Жан-Луі Мальфьяном не мог спаць з адкрытым акном, а ў шлюбны перыяд земнаводных іх «крыкі» маглі дасягаць ўзроўню шуму ў 63 дэцыбел. Тады мужчына звярнуўся ў суд і праз некалькі месяцаў яго просьба была задаволена. Суддзя пастанавіў асушыць сажалку. На гэта ў гаспадароў ёсць 90 дзён, інакш ім прыйдзецца выплачваць па 150 еўра штрафу за кожны дзень пратэрміноўкі.

Зааабаронцы, у сваю чаргу, адзначаюць, што ў сажалцы жывуць шэсць відаў рэдкіх жаб, якія знаходзяцца пад абаронай. У адказ на рашэнне суда Пешра стварылі петыцыю па захаванні сажалкі і яго жыхароў. Сёння яе падпісалі каля 100 тысяч чалавек.

Звязда, 18 снежня 2020
 
Дата публикации:18.12.2020
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:449
 
Ключевые слова:
Франция Охрана природы Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме