https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэкрэтам Прэзідэнта ўнесеныя карэкціроўкі ў прававыя акты ў сферах тытунёвых вырабаў і мікрапазык


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 2, накіраваны на карэкціроўку шэрага прававых актаў кіраўніка дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам прадугледжваецца, у прыватнасці, выключэнне некаторых палажэнняў з дэкрэта нумар 28 ад 17 снежня 2002 года «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў». З яго выключаюцца палажэнні аб вядзенні Дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць вытворчасць, захоўванне, аптовы, рознічны гандаль тытунёвымі вырабамі. Пацвердзіць наяўнасць у суб’екта гаспадарання ліцэнзіі з 1 ліпеня 2020 года можна пры звароце праз інтэрнэт да Адзінага рэестра ліцэнзій.

Дэкрэтам забяспечваецца таксама прывядзенне нарматыўных прадпісанняў па пытаннях абароту электронных сістэм курэння і сістэм для спажывання тытуню ў адпаведнасць з палажэннямі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжваюць адказнасць за продаж такіх сістэм непаўналетнім.

Адно са змяненняў, прадугледжаных дэкрэтам, датычыцца юрыдычных асоб, якія маюць права на выдачу мікрапазык пад заставу рухомай маёмасці. Ім дадзеная магчымасць у выпадку невяртання мікрапазыкі ў тэрмін самастойна звяртаць спагнанне на забяспечаную абавязацельствам маёмасць, калі сума яе ацэнкі не перавышае 100 базавых велічынь.

Акрамя таго, у сувязі з эфектыўным функцыянаваннем электроннага афіцыйнага апублікавання прававых актаў з ліку афіцыйных друкаваных выданняў выключаецца зборнік «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь».

Звязда, 21 траўня 2020
 
Дата публикации:21.05.2020
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:528
 
Ключевые слова:
Табак Лицензирование Микрокредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме