https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эксперты абмеркавалі магчымасць увядзення ў Беларусі "права на забыццё"


У час чарговага пасяджэння праекта БЕЛТА і БІСД "Экспертнае асяроддзе" "Адміністрацыйны кодэкс. Слухаць і чуць людзей" абмяркоўвалася магчымасць увядзення ў Беларусі "права на забыццё".
Дырэктар БІСД Алег Макараў пракаментаваў статыстыку, агучаную Прэзідэнтам у снежні 2019 года на нарадзе па пытаннях прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці. За няпоўныя пяць гадоў зарэгістравана 16 млн парушэнняў, за ўчыненне якіх да адказнасці прыцягнута каля 3,5 млн грамадзян. Спецыяліст лічыць, што праблема для многіх людзей заключаецца перш за ўсё ў самім факце прыцягнення да адказнасці.

"Мы знаходзімся ў лічбавай рэальнасці, цягнем за сабой базу даных, дзе чалавек за сваё жыццё набірае пэўную колькасць "грахоў", нічым не адкупляльных і ніяк не згаральных", - адзначыў ён.

Алег Макараў пацікавіўся меркаваннем экспертаў, што варта рабіць з такімі данымі. "Мы будзем да гэтага адносіцца з разуменнем і гаварыць, што гэта нармальна, калі, напрыклад, у чалавека да 30 гадоў 40 парушэнняў? Або прыйдзем да таго, што наўмысна будзем устараняць гэта? У юрыдычным свеце ў інфармацыйным праве ёсць такая тэндэнцыя, як "права на забыццё". ​​Размова аб тым, што ў чалавека ёсць права на тое, каб старыя "грахі", якія зафіксаваны ў лічбавым выглядзе, былі знішчаны. Як нам быць з гэтым?" - спытаў дырэктар БІСД.

Першы намеснік начальніка Акадэміі МУС Аляксей Башан прывёў у якасці прыкладу Германію, дзе парадак вядзення баз даных асоб, якія ўчынілі злачынства, рэгламентуецца Крымінальна-працэсуальным кодэксам.

"Там адназначная пазіцыя заключаецца ў тым, што калі судзімасць пагашана або знята, усе даныя аб гэтым знікаюць, - расказаў ён. - Думаю, што мы да гэтага таксама прыйдзем. Проста гэта павінна быць эвалюцыйна, а не рэвалюцыйна". Аляксей Башан лічыць, што "права на забыццё" можа быць рэалізавана на наступным этапе ўдасканалення адміністрацыйнага заканадаўства.

Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая як суддзя ў мінулым лічыць, што інфармацыя аб тым, што і калі ўчыняў чалавек, аб`ектыўна павінна быць.

"Ці павінна яна выкарыстоўвацца? Гэта ўжо іншыя пытанні. Але агульнае разуменне, агульная карціна, што ўяўляе сабой гэта асоба, часам дапамагае прыняць правільныя рашэнні", - растлумачыла парламентарый.

24 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.06.2020
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:502
 
Ключевые слова:
Правонарушения Статистика Права человека Административная ответственность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме