https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генпракуратура прапануе ўвесці ў КаАП пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ


Генеральная пракуратура пры падрыхтоўцы КаАП ўнесла прапанову аб увядзенні новага віду адказнасці — грамадскіх прац, заявіла 21 жніўня начальніца аддзела Генпракуратуры Марына Папова.
«Дадзены від пакарання неабходна ўнесці не толькі па аналогіі з адміністрацыйным заканадаўствам іншых краін. Да прыкладу, Расія, Украіна даўно выкарыстоўваюць такі від пакарання, і ён мае станоўчы эфект. У першую чаргу наша прапанова абгрунтоўваецца тым, што мы бачым неабходнасць у некаторых выпадках не ўжываць спагнанне ў выглядзе штрафу, асабліва гэта датычыцца выпадкаў хатняга гвалту. Калі агрэсар дома збіў сваю жонку, сваіх дзяцей, яго прыцягваюць да адказнасці і даюць яму пакаранне ў выглядзе штрафу. і гэты штраф выплачвае сям’я, гэта значыць, сям’я двойчы аказваецца пакаранай», - распавяла Марына Папова.

Паводле яе слоў, увядзенне грамадскіх работ дазволіць індывідуальна прыцягнуць парушальніка да адказнасці. «Тэрміны грамадскіх работ будуць разглядацца. Гэтае пытанне яшчэ абмяркоўваецца», — дадала яна.

Звязда, 21 жніўня 2020
 
Дата публикации:21.08.2020
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:502
 
Ключевые слова:
Общественные работы Административное наказание Штраф Домашнее насилие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме