https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Адміністрацыі Прэзідэнта адбылося пасяджэнне міжведамаснай экспертнай групы па ўдасканаленні заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці


Удзел у ім прыняў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.
Кіраўнік Адміністрацыі адзначыў, што сустрэча мае арганізацыйны характар. Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі падпісаў пратакол даручэнняў, дадзеных па выніках праведзенай 16 снежня нарады па пытаннях прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці.

"Згодна з пратаколам усім ведамствам, упаўнаважаным на вядзенне адміністрацыйнага працэсу, неабходна выключыць выкарыстанне фармальных статыстычных паказчыкаў. Складанне пратаколаў дзеля выканання плана і атрымання прэміі недапушчальна. Гэта праходзіла чырвонай ніткай на нарадзе ў Прэзідэнта", - адзначыў ён.

У сувязі з гэтым Генпракуратуры і іншым праваахоўным органам трэба пры выяўленні такіх фактаў аператыўна прымаць меры рэагавання. Ігар Сергяенка расказаў, што, на думку Прэзідэнта, крытэрыямі ацэнкі дзейнасці службовых асоб павінны служыць якасная прафілактычная работа з насельніцтвам і рэальнае скарачэнне колькасці парушэнняў.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў даручэнне ўраду тэрмінова забяспечыць ацэнку і прыняцце мер па павелічэнні скораснага рэжыму і аптымізаваць выкарыстанне сістэм фотафіксацыі на дарогах агульнага прызначэння. Гэта работа пачалася ўжо.

"Зразумела, што тут трэба падыходзіць аб`ектыўна і з розумам, не павінна быць перакосаў у пытаннях бяспекі. Але калі затрачаны вялікія фінансавыя сродкі на будаўніцтва дарог і мы бачым тыя ж скорасныя рэжымы, то ўзнікае справядлівае пытанне, для чаго гэта ўсё рабілася і як эксплуатуецца", - заўважыў кіраўнік Адміністрацыі.

Адна з асноўных задач - прынцыпова перагледзець заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці, выключыўшы карны ўхіл і ўзмацніць прафілактычную накіраванасць.

"Размова ідзе аб падрыхтоўцы прынцыпова новых кодэксаў (Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.), якія павінны максімальна адпавядаць бягучаму ўзроўню развіцця грамадскіх адносін у краіне, улічваць лепшы замежны вопыт і перадавыя айчынныя напрацоўкі. Гэтыя дакументы павінны быць простымі і зразумелымі для ўспрымання службовымі асобамі, якія вядуць адміністрацыйны працэс. Сэнс прававых прадпісанняў павінен быць зразумелы грамадзянам і прадстаўнікам дзелавой супольнасці", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Ён таксама назваў важным, каб новыя дакументы забяспечвалі стабільнасць прававога рэгулявання і не мелі патрэбы ў карэкціроўцы мінімум пяць гадоў.

Кіраўнік Адміністрацыі заявіў, што адным з ключавых блокаў у рабоце экспертнай камісіі з`яўляецца аналіз актуальнасці дзеючага прававога рэгулявання грамадскіх адносін, на якія распаўсюджваецца дзеянне кодэксаў.

"Забароны і абмежаванні павінны заставацца толькі там, дзе яны аб`ектыўна апраўданы, - там, дзе ёсць рызыка нанясення шкоды жыццю і здароўю людзей", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Паводле яго слоў, неабходна не толькі сістэмна перагледзець нормы заканадаўства, але і закласці правіла, каб гэта работа праводзілася пастаянна. Трэба таксама працаваць над правапрымяняльнай практыкай, каб сэнс заканадаўчых актаў не скажаўся на месцах.

Яшчэ адзін аспект - Прэзідэнт паставіў задачу скараціць колькасць дзяржорганаў, якія ўпаўнаважаны на складанне пратаколаў і разгляд спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Ігар Сергяенка адзначыў, што работа наперадзе аб`емная і маштабная, правесці яе трэба ў кароткія тэрміны. Да 1 чэрвеня 2020 года неабходна выйсці на канкрэтныя вынікі, арыенціровачна да 1 сакавіка падрыхтаваць канцэпцыю законапраектаў, а да 1 мая - самі праекты.

Як паведамлялася, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі да 24 студзеня 2020 года збірае пажаданні па пытаннях існуючай практыкі і прапановы па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці.

Прапановы можна накіроўваць у выглядзе паведамленняў у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі, у пісьмовым выглядзе на паштовы адрас НЦПІ, па электроннай пошце opros@ncpi.gov.by, з дапамогай акаўнтаў у сацыяльных сетках "УКантакце", "Аднакласнікі", Facebook, Twitter. Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага заканадаўчага акта.

Распараджэннем Прэзідэнта Беларусі ад 17 снежня для падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях створана міжведамасная экспертная камісія пад кіраўніцтвам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольгі Чупрыс.

У склад камісіі ўвайшлі работнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрстваў юстыцыі, унутраных спраў, па падатках і зборах, іншых ведамстваў, прадстаўнікі парламента, а таксама навуковай супольнасці. Камісія вывучыць меркаванні дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ўпаўнаважаны складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях або з`яўляюцца рэгулятарамі адпаведных грамадскіх адносін, а таксама грамадзян і суб`ектаў гаспадарання.

Чакаецца, што ў новым КоАП будуць перагледжаны санкцыі, некаторыя з іх стануць мякчэйшымі. Магчыма, асобныя правапарушэнні будуць лічыцца нязначнымі і пазбавяцца падстаў для прыцягнення да адказнасці. Такая норма ёсць і сёння, але яна працуе не зусім добра. Эксперты лічаць, што адміністрацыйны працэс павінен быць больш хуткім і не павінен выклікаць цяжкасці. Акрамя таго, у асобным раздзеле кодэкса хочуць абагульніць работу, звязаную з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў фіксацыі правапарушэнняў.

Прэзідэнт Беларусі 16 снежня правёў нараду па пытаннях прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: галоўным крытэрыем работы павінна быць не колькасць выяўленых парушэнняў і выпісаных штрафаў, а прафілактычнае ўздзеянне і рэальнае скарачэнне адміністрацыйных правіннасцей. Ён адзначыў, што дзеючы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях выкарыстоўвае пераважна карны спосаб вырашэння любых канфліктных сітуацый - так склалася яшчэ ў савецкія часы.

"А гэта ж фарміруе ў грамадстве меркаванне аб празмернай строгасці і нават жорсткасці органаў улады і ўлады наогул, а часта і відавочнай несправядлівасці практыкі прымянення адміністрацыйных санкцый", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

За 12 гадоў дзеяння КоАП прынята 115 законаў, на падставе якіх у яго ўнесена больш як 1,4 тыс. карэкціровак. Пры такіх абставінах дэвальвуецца павага да закону, лічыць Прэзідэнт. На яго думку, важна забяспечыць стабільнасць адміністрацыйнага заканадаўства, а таксама рэалізацыю прафілактычных мер, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў.

27 снежня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2019
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:551
 
Ключевые слова:
Административная ответственность Кодекс Комиссия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме