https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ліцэнзаванне асобных відаў дзейнасці адмяняецца ў Беларусі з 1 кастрычніка


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве эканомікі.
Ліцэнзаванне асобных відаў эканамічнай дзейнасці адмяняецца ў Беларусі з 1 кастрычніка. Гэта прадугледжана ўказам нумар 326 "Аб удасканаленні ліцэнзавання" ад 2 верасня 2019 года.

Дакумент мае канцэптуальны характар і вызначае выкладзеную праз агульныя прынцыпы новую ідэалогію ліцэнзавання.

У ліку асноўных у ім замацаваны пастулаты аб ліцэнзаванні відаў дзейнасці толькі ў мэтах выключэння прычынення шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам; устанаўленні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў з улікам іх разумнасці, адпаведнасці і эканамічнай абгрунтаванасці; недапушчальнасці прыпынення і спынення дзеяння ліцэнзіі за нязначныя парушэнні і фармальныя праступкі.

З улікам гэтых прынцыпаў у Палажэнне аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці ўносіцца шэраг змяненняў. Так, з 1 кастрычніка адмяняецца ліцэнзаванне эканамічнай дзейнасці, звязанай з кантролем за радыеактыўным забруджваннем, аховай арганізацыямі сваіх работнікаў і маёмасці, гандлем сродкамі проціпажарнай абароны, дыягностыкай, прафілактыкай захворванняў і лячэннем жывёл.

Змяняецца парадак прыпынення і спынення дзеяння ліцэнзій у сувязі з парушэннем ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў.

Прадугледжваецца права ліцэнзуючага органа пры дапушчэнні ліцэнзіятам парушэнняў выносіць прадпісанне аб іх устараненні.

Што датычыцца грубых парушэнняў, то будуць прымацца рашэнні аб прыпыненні дзейнасці суб`екта гаспадарання да ўстаранення гэтых парушэнняў. Падставай для прыняцця рашэння аб спыненні дзеяння ліцэнзіі можа быць паўторнае парушэнне або неўстараненне выяўленага раней. Істотна змякчаюцца ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы пры ажыццяўленні медыцынскай дзейнасці. У прыватнасці, зніжаюцца патрабаванні да стажу медыцынскіх работнікаў, выключаецца неабходнасць наяўнасці ў штаце недзяржаўных арганізацый аховы здароўя ўрачоў толькі першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Палажэнне аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці прыводзіцца ў адпаведнасць з дэкрэтам ад 23 лістапада 2017 года нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Такім чынам выключаюцца патрабаванні аб ліцэнзаванні нерэгулярных аўтамабільных перавозак, аказання псіхалагічнай дапамогі, бытавых паслуг (у тым ліку спа-паслуг, вырабу і рамонту ювелірных вырабаў).

Указам ствараецца электронны рэестр ліцэнзій, які кансалідуе ўсе звесткі аб выдадзеных (у тым ліку спыніўшых дзеянне) ліцэнзіях на адным рэсурсе, забяспечыўшы тым самым даступнасць інфармацыі для суб`ектаў гаспадарання і кантралюючых (наглядных) органаў. З 1 ліпеня 2020 года пацвярджэнне наяўнасці ліцэнзіі можа ажыццяўляцца шляхам звароту да Адзінага рэестра ліцэнзій, што дасць магчымасць выключыць неабходнасць выдачы ліцэнзій у папяровым выглядзе, вырабу дублікатаў, копій ліцэнзій.

У Мінэканомікі адзначылі, што ў бліжэйшай перспектыве новая ідэалогія ліцэнзавання знойдзе сваё адлюстраванне ў законе аб ліцэнзаванні. Распрацоўка дакумента будзе ажыццяўляцца з прыцягненнем прадстаўнікоў дзелавых і навуковых колаў на аснове вывучэння лепшых сусветных практык у разглядаемай сферы дзейнасці.

Плануецца прадугледзець выключэнне празмерных і эканамічна неабгрунтаваных патрабаванняў і ўмоў, прад`яўляемых да саіскальнікаў ліцэнзій і ліцэнзіятаў; перагляд пераліку грубых парушэнняў заканадаўства аб ліцэнзаванні; максімальнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе ўзаемадзеяння ліцэнзуючых органаў з саіскальнікамі ліцэнзій і ліцэнзіятамі.

3 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2019
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:543
 
Ключевые слова:
Лицензирование Предпринимательство Информатизация Цифровые технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме