https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі плануюць узмацніць кантроль за экспартам стратэгічна важных тавараў


Гэта прадугледжана праектам закона "Аб унясенні змянення ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях", які ўводзіць адказнасць за парушэнне заканадаўства аб біржавых здзелках.
У Беларусі плануюць узмацніць кантроль за рэалізацыяй на экспарт стратэгічна важных для эканомікі сыравіны і тавараў.  Беларускія дэпутаты сёння прынялі папраўкі ў першым чытанні.

Размова ідзе аб экспарце сухога абястлушчанага малака, сметанковага масла, сыроў, мяса, мукі, неапрацаваных шкур БРЖ і іншых пазіцый (усяго іх 108) з пераліку, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 16 чэрвеня 2004 года нумар 714.

Распрацоўшчыкі законапраекта прапануюць увесці адказнасць за парушэнне ўстаноўленага заканадаўствам патрабавання аб заключэнні здзелак на біржавых таргах таварнай біржы, калі такое з`яўляецца абавязковым, гэта значыць, калі тавары ўключаны ў названы пералік.

Прадстаўляючы законапраект, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч адзначыў, што адсутнасць адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў пастановы нумар 714 "дазваляе суб`ектам гаспадарання бесперашкодна, у абход біржавых таргоў, вывозіць з краіны стратэгічныя тавары і сыравіну".

"Гэта прыводзіць да адсутнасці празрыстасці рынку, у тым ліку з пункту гледжання цэнаўтварэння, садзейнічае ўзмацненню карупцыйных рызык", - дадаў ён.

Міністр прывёў даныя праверак МАРГ, у прыватнасці, за першае паўгоддзе 2018 года. Так, па-за біржавымі таргамі з Беларусі было вывезена 38,3 працэнта агульнага аб`ёму экспарту малака. Такая сітуацыя выяўлена і на рынку экспарту мяса БРЖ, свініны. Праверкі прадаўжаюцца выбарачна ў выглядзе маніторынгаў у 2019 годзе.

Прадукцыя, якая ўключана ў пералік пастановы нумар 714, карыстаецца ўстойлівым попытам у замежных контрагентаў. Яе рэалізацыя на біржы можа аказаць станоўчы ўплыў на фарміраванне экспартных цэн, дасць магчымасць выключыць шэрыя схемы тавараў на экспарт, растлумачыў міністр.

Адміністрацыйная адказнасць будзе мець перш за ўсё папераджальны характар, што адпавядае праводзімай у краіне палітыцы лібералізацыі.

Як паведамлялася, калі юрасоба або індывідуальны прадпрымальнік не прадаставяць таварнай біржы звесткі аб пазабіржавым пагадненні для яе рэгістрацыі або прадаставяць няпоўныя або заведама недакладныя звесткі, то ў выпадку прыняцця паправак будзе прадугледжана папярэджанне або штраф ад трох да дзесяці базавых велічынь (1 БВ - Br25,5).

За такое ж парушэнне, учыненае паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, плануецца ўвесці штраф ад 10 да 30 БВ.

Адказнасць прадугледжана і за парушэнне ўстаноўленага заканадаўствам патрабавання аб заключэнні здзелкі на біржавых таргах таварнай біржы, калі гэта абавязкова: папярэджанне - першы раз і штраф - за паўторнае на працягу года парушэнне.-

16 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.05.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Законодательство
Просмотров:655
 
Ключевые слова:
Экспорт Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме