https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі чорны спіс іграманаў будзе дзейнічаць і для анлайн-казіно


Дэпутаты рыхтуюць да першага чытання праект закона "Аб унясенні змяненняў у некаторыя кодэксы Беларусі".
Праект закона распрацаваны ў мэтах выканання ўказа ад 7 жніўня 2018 года нумар 305 "Аб удасканаленні прававога рэгулявання ігральнага бізнесу", якім, акрамя іншага, легалізуюцца анлайн-казіно.

Плануецца, што на іх будзе распаўсюджана дзеянне чорнага спіса іграманаў, паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Максім Місько.

З 1 красавіка 2019 года, калі ўступяць у сілу асноўныя палажэнні ўказа нумар 305, фізічныя асобы будуць абмяжоўвацца ў наведванні не толькі ігральных устаноў, але і віртуальных казіно.

"Праект закона прадугледжвае ўнясенне адпаведных карэкціровак у нормы Грамадзянскага і Гаспадарчага працэсуальных кодэксаў, якія датычацца пытанняў абмежавання фізічных асоб у наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях", - растлумачыў Максім Місько.

Дэпутат расказаў аб іншых новаўвядзеннях. Цяпер у адпаведнасці з ч. 4 арт. 3762 ГПК суд абавязаны выдаваць копію рашэння аб абмежаванні фізічнай асобы ў наведванні ігральных устаноў толькі заяўніку. Указам жа зацверджана палажэнне, якім прадугледжаны абавязак суда накіроўваць яе і ў маніторынгавы цэнтр па ігральным бізнесе для ўнясення звестак аб грамадзяніне ў адпаведны пералік.

Папраўкі прыводзяць гэту норму ГПК у адпаведнасць з указам.

Плануецца, што законапраект будзе прыняты на вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў. У Беларусі іграманы могуць самастойна абмяжоўваць сябе ў наведванні казіно, напісаўшы адпаведную заяву.

Гэта ж маюць права зрабіць блізкія і сваякі чалавека, калі яго захапленне азартнымі гульнямі стала пагрозай для сямейнага бюджэту.

14 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.01.2019
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:738
 
Ключевые слова:
Онлайн-казино Доступ Игроманы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме