https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 517 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў Анжаліку Казлову старшынёй суда Мінскага раёна.

З пасады намесніка старшыні і суддзі эканамічнага суда Мінскай вобласці вызвалены Раман Калбасаў.

Указам таксама назначаны і вызвалены ад займаемых пасад шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

Прэзідэнт таксама падпісаў указ нумар 518 "Аб прысваенні кваліфікацыйных класаў суддзям".

31 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.12.2021
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:339
 
Ключевые слова:
Кадровые назначения Судьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме