https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перад Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу стаіць задача ў 2022-2023 гадах прывесці ўсе законы ў адпаведнасць з новай Канстытуцыяй


Аб гэтым паведаміў старшыня ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле яго слоў, у Палаце прадстаўнікоў у сувязі з прыняццем новай Канстытуцыі плануецца разгледзець 90 законапраектаў, з якіх прыняты ў першым чытанні 8, у другім - 17.

"Мы павінны ўвесь гэты масіў разгледзець да 1 студзеня 2024 года з такім разлікам, каб 25 лютага 2024 года быў праведзены адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, і на працягу 60 дзён пасля гэтага быў праведзены Усебеларускі народны сход", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

За мінулую сесію, паводле яго даных, дэпутаты разгледзелі 60 пытанняў. "Не менш напружаная работа чакаецца і на чарговай, 9-й сесіі. Вельмі шырокі спектр пытанняў. Гэта і прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з Канстытуцыяй, і вырашэнне шэрага эканамічных пытанняў, і пытанні пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж дзяржаўнымі органамі", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Перад парламентарыямі будзе стаяць задача захаваць набраны тэмп, і менавіта на гэта арыентаваў кіраўнік дзяржавы ў час сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў, расказаў спікер ніжняй палаты парламента.

"Асаблівая ўвага будзе ўдзелена распрацоўцы новых законапраектаў, такіх як праект закона аб Усебеларускім народным сходзе, грамадзянскай супольнасці, змяненні і дапаўненні ў Грамадзянскі кодэкс. Гэта работа сёння вядзецца. Падрыхтаваны ўжо варыянт закона аб УНС, ён праходзіць узгадненне. Думаю, пасля разгляду ў Прэзідэнта гэты законапраект у верасні будзе прыняты ў першым чытанні", - праінфармаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на ўсебаковае абмеркаванне гэтых законапраектаў і арыентаваў дэпутатаў на тое, каб яны "выкарыстоўвалі добрую традыцыю народнай заканатворчасці, якая была ў час абмеркавання праекта новай Канстытуцыі".

7 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2022
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:1265
 
Ключевые слова:
Конституция Всебелорусское народное собрание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме