https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новая Канстытуцыя будзе прынята ў Беларусі без ломкі і катастроф


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 лістапада ў час наведвання Беларускай атамнай электрастанцыі.
«Новую Канстытуцыю мы прымем, жыццё ў нас будзе рухацца наперад. Але без усялякай ломкі і катастроф — беларусам гэта не трэба», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што праца над новай Канстытуцыяй вядзецца не першы год. Прэзідэнту былі прадстаўлены два праекты, аднак ён адхіліў іх: па яго словах, яны былі «занадта мяккімі» і не адказвалі запытам грамадства. «Я прапанаваў, каб змены былі больш радыкальнымі, і мы падышлі да трэцяга варыянту. Ніякі Пуцін, ніякая Расія мяне не штурхалі да гэтага. Мы працуем над новай Канстытуцыяй ужо тры ці чатыры гады. Хто нас куды штурхаў? Яны ніколі не ўмешваліся ў нашы справы. Лукашэнку ніхто нікуды не штурхаў за чвэрць стагоддзя і нікуды не штурхне, і гэта ўсе павінны выдатна разумець», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для абмеркавання магчымых змяненняў у Канстытуцыю ў краіне праходзілі дыялогавыя пляцоўкі. І ён сам быў прыхільнікам іх правядзення на ўзроўні рэгіёнаў, у працоўных і моладзевых калектывах. «Каб людзі не проста пагаварылі, а ўнеслі свае прапановы. А мы адчулі, чым жыве народ», — дадаў ён.

Пры гэтым, канстатаваў Прэзідэнт, падчас дыялогавых пляцовак людзі падымалі і іншыя пытанні: запуск атамнай электрастанцыі і цэны на электрычнасць, амерыканскія выбары, падзеі ў суседніх краінах.

«Мы зараз фарміруем план нашых далейшых дзеянняў, збіраем усю інфармацыю. І калі мы яе збярэм да Усебеларускага народнага сходу, мы яе павінны абмеркаваць з экспертамі. І ўжо павінны быць намёткі новага праекта Канстытуцыі. Але для гэтага трэба стварыць новую працоўную групу спецыялістаў, што я цяпер і раблю. Канстытуцыю, як я сказаў, у СІЗА і на вуліцы не напішаш. Гэта найскладаны дакумент, які павінны стварыць спецыялісты. Але спецыялістам патрэбен заказ ад нашага грамадства, а заказ — гэта тыя праблемы, якія мы падымаем знізу. І такім чынам мы далучаем мільёны людзей не толькі ў абмеркаванне Канстытуцыі, але і яе фарміраванне», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Канстытуцыя будзе такой, як вырашыць народ:

«Ніякай фальсіфікацыі. Якую Канстытуцыю прыме народ, такімі будуць і наша жыццё, і наша ўлада».

Звязда, 7 лістапада 2020
 
Дата публикации:07.11.2020
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:510
 
Ключевые слова:
Конституция Всебелорусское народное собрание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме