https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Судовая сістэма Беларусі павінна адпавядаць лепшым стандартам правасуддзя


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 красавіка на нарадзе па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі.
"Задача Вярхоўнага суда зрабіць так, каб айчынная судовая сістэма адпавядала лепшым стандартам правасуддзя, карысталася аўтарытэтам у юрыдычнай супольнасці як нашай краіны, так і за мяжой, - арыентаваў удзельнікаў нарады кіраўнік дзяржавы. - Такі падыход будзе ў значнай меры садзейнічаць развіццю інавацыйных тэхналогій, прыцягненню замежных інвестыцый, павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі".



Прэзідэнт выказаў перакананасць у тым, што Вярхоўны суд не павінен заставацца ўбаку ад магістральных напрамкаў развіцця дзяржавы і грамадства.

"Прымаемыя меры па стымуляванні прадпрымальніцкай актыўнасці і развіцці лічбавай эканомікі патрабуюць прававой абароны гэтых працэсаў з боку судовай улады", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ад сённяшняй нарады кіраўнік дзяржавы чакае прадметнай, адкрытай і канструктыўнай размовы, а таксама ўзважаных прапаноў па ўдасканаленні работы судовай сістэмы.

"Я вельмі хачу, каб гэта нарада была практычнай. Каб з гэтай нарады вы, прысутныя тут, вынеслі якія-небудзь прапановы на мой узровень. Каб мы не спыніліся і не спачывалі на лаўрах", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

5 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.04.2019
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:515
 
Ключевые слова:
Правосудие Предпринимательство Юрисдикция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме