Па словах дэпутата, збор прапаноў ад грамадзян, анансаваны з 2 кастрычніка, працягваецца і сёння. Па яго словах, паступіла ўжо тысячы прапаноў, пры гэтым і зараз актыўнасць не падае. Людзі хочуць, напрыклад, замацаваць у Канстытуцыі, што шлюб — гэта саюз выключна паміж мужчынам і жанчынай ці адлюстраваць у дакуменце больш выразна ролю рэлігіі.
Спікерамі на мерапрыемстве таксама выступілі Віктар Чайчыц, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву Савета Рэспублікі, Ала Шаўцова, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, Дзмітрый Шаўцоў, галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска, старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі падчас электаральных кампаній 2019 і 2020 гадоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў пятага і шостага склікання.
«Вельмі важна пачуць меркаванне кожнага чалавека наконт змен у Канстытуцыю, накіраваць іх згодна кампетэнцыі. Сёння мы павінны думаць пра тое, каб людзям, што далі шмат прапаноў, растлумачыць: „Малайцы, бо адгукнуліся, але вашы прапановы будуць разгледжаны на іншым узроўні“», — падкрэсліў Віктар Чайчыц.
Па словах Віктара Свілы, прапановы, якія не тычыцца Канстытуцыі, будуць размеркаваны па профільных камісіях і стануць матэрыялам для далейшай працы над канкрэтнымі законапраектамі.
Сярод тэм, якія яшчэ закранулі падчас дыскусіі, — роля рэдагавання Канстытуцыі для змен у краіне, магчымыя алгарытмы ўнясення навацый у галоўны закон краіны, эвалюцыя канстытуцыйнага заканадаўства нашай дзяржавы.
Усю размову заканатворцаў аб ролі грамадскага дыялогу ў працэсе канстытуцыйнай рэформы чытайце ў бліжэйшых нумарах друкаванай газеты і на сайце «Звязды».
Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 28 кастрычніка 2020
Звязда, 28 кастрычніка 2020