https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі створаны нарматыўны інструментарый для выяўлення злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці дзяцей у інтэрнэце


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення па наглядзе за аператыўна-вышуковай дзейнасцю і выкананні законаў у дзейнасці органаў дазнання Генеральнай пракуратуры Сяргей Замара.
"Магу канстатаваць, што сёння створаны такі нарматыўны інструментарый, які дае магчымасць максімальна эфектыўна выяўляць правапарушэнні ў гэтай сферы, а менавіта тыя злачынствы, што ўчыняюцца з выкарыстаннем інтэрнэту. Пры гэтым забяспечваецца абарона правоў грамадзян", - расказаў Сяргей Замара.

Начальнік упраўлення адзначыў, што гэта праблема даволі актуальная і органы пракуратуры прымаюць сур`ёзныя меры па вывучэнні сітуацыі. "Гэтыя злачынствы найбольш латэнтныя. Адным з найбольш эфектыўных спосабаў павінна быць аператыўна-вышуковая дзейнасць, нагляд за якой Генеральная пракуратура таксама ажыццяўляе. І мы прымаем сапраўды сур`ёзныя меры для таго, каб удасканальваць гэту аператыўна-вышуковую дзейнасць. У прыватнасці, па нашай ініцыятыве ў бягучым годзе ўнесены змяненні ў закон "Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці". Асноўная накіраванасць гэтых змяненняў - удасканаленне парадку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у інтэрнэце, а таксама мерапрыемстваў, звязаных з даследаваннем і вывучэннем тэхнічных устройстваў і камп`ютарнай інфармацыі. Гэта вельмі важна, таму што большасць названых злачынстваў учыняецца з выкарыстаннем інтэрнэту", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Сяргея Замары, практычна кожны год ажыццяўляецца вывучэнне і праверка выканання заканадаўства аб прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці, безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. "У бягучым годзе таксама з-за таго, што адзначаецца рост гэтых злачынстваў, праводзяцца ўсімі органамі пракуратуры праверкі выканання гэтага заканадаўства. І мы, безумоўна, адрэагуем на тыя парушэнні, якія будуць выяўлены, - дадаў ён. - Што датычыцца ўдасканалення нарматыўна-прававога рэгулявання крымінальнай адказнасці за гэтыя правапарушэнні, то Генеральная пракуратура таксама тут адыграе актыўную ролю. Мы заўсёды праводзім аналіз правапрымяняльнай, судовай практыкі для таго, каб своечасова прымаць неабходныя меры. У бягучым годзе, у тым ліку па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры, скарэкціравана адказнасць за злачынствы, учыненыя ў адносінах да асоб, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту. Мы гатовы і ў далейшым прымаць удзел у удасканаленні адпаведнага нарматыўнага рэгулявання пытанняў крымінальнай адказнасці за гэтыя злачынствы".

10 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.11.2021
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:370
 
Ключевые слова:
Интернет Права ребёнка Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме