https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Сяргей Сівец заклікаў беларускую моладзь не паддавацца на правакацыі і не ісці на повадзе ў палітычных інтрыганаў


Аб гэтым Сяргей Сівец заявіў 11 жніўня.
Сяргей Сівец упэўнены, што заклікі не галасаваць датэрмінова, прыходзіць за дзве гадзіны да закрыцця ўчасткаў у асноўны дзень выбараў, карыстацца інтэрнэт-платформамі для альтэрнатыўнага падліку галасоў - усё гэта частка плана па дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне. Заключная яго фаза звязана з масавымі беспарадкамі. Парламентарый назваў яе "палітычнай агоніяй тых, хто прайграў, не дасягнуў сваёй мэты".

"У гэту варонку агоніі, дэструкцыйных памкненняў, накіраваных на злом, парушэнне грамадскага парадку, уцягнута найбольш псіхалагічна няўстойлівая частка насельніцтва. Маладыя людзі найбольш падпадаюць пад уплыў звонку і не могуць прагназаваць прававыя наступствы сваіх дзеянняў. Большая частка ўдзельнікаў незаконных акцый не разумее, што ўчыняе сур`ёзнае злачынства", - лічыць Сяргей Сівец.

Ён заклікаў моладзь не паддавацца на правакацыйныя заклікі.

"Нельга аддаваць ні секунды, ні хвіліны свайго жыцця палітычным інтрыганам. Яны маюць свае меркантыльныя мэты, а самі хаваюцца за спінамі людзей, якіх завуць на плошчы, на вуліцы", - падкрэсліў сенатар.

Цяперашнюю электаральную кампанію Сяргей Сівец ахарактарызаваў як своеасаблівы экзамен для беларускага грамадства па абароне сваёй дзяржаўнасці, права жыць у свабоднай і самадастатковай краіне.

"З улікам рэзультатаў выбараў, я лічу, беларусы з гонарам і годнасцю вытрымалі гэта выпрабаванне. На жаль, грамадства зведала беспрэцэдэнтны ўзровень інфармацыйнага і псіхалагічнага націску. Разлік тых, хто за ім стаяў і стаіць, у тым, каб парушыць кансалідацыю, раздзяліць беларусаў, разарваць, як сказаў Прэзідэнт, дзяржаву", - канстатаваў сенатар.

Сенатар даў адназначную ацэнку падзеям апошніх двух дзён. На яго думку, гэта правядзенне масавых беспарадкаў, накіраваных на звяржэнне канстытуцыйнага ладу, грамадскую дэстабілізацыю, на ўцягванне ў проціпраўныя паводзіны як мага большай колькасці маладых людзей. За ўсім гэтым стаяць дэструктыўныя сілы, якія ў асноўным знаходзяцца за мяжой.

"Рэакцыя ўлад абсалютна адэкватная. Кожная дзяржава павінна абараняць сваю дзяржаўнасць, канстытуцыйна-грамадскі лад", - сказаў парламентарый.

Ён звярнуў увагу, што заканадаўства ўсіх без выключэння краін прадугледжвае сур`ёзную адказнасць за арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх.

11 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.08.2020
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:537
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Беспорядки Криминал Политтехнологии Цветные революции Уличные акции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме