https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Законапраект "Аб абыходжанні з жывёламі" вынесуць у Беларусі на шырокае грамадскае абмеркаванне


Аб гэтым 28 сакавіка ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.
Як паведаміў Уладзімір Андрэйчанка, грамадскае абмеркаванне законапраекта аб абыходжанні з жывёламі будзе арганізавана вельмі ўважліва. "Паспрабуем гэту работу правесці да 1 ліпеня бягучага года", - праінфармаваў ён.

Дзявятая сесія Палаты прадстаўнікоў пятага склікання адкрыецца 4 красавіка. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што пастаянныя камісіі ў міжсесіённы перыяд папрацавалі грунтоўна, сёння на рознай стадыі разгляду знаходзяцца 62 пытанні, якія будуць вынесены для абмеркавання ў Авальную залу.

Сярод ключавых пунктаў парадку дня спікер назваў праграму дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады. "Дэпутаты актыўна падключыліся да разгляду праграмы, унесены шэраг прапаноў па яе дапаўненні. У прыватнасці, па пытаннях антыманапольнай палітыкі, стварэння рабочых месц", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Парламентарыі фарміруюць таксама пералік заканадаўчых актаў, якія трэба распрацаваць у мэтах выканання праграмы. Акрамя таго, дэпутаты прымуць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы праекта рэспубліканскага бюджэту на 2017 год, для гэтага ўжо ствараюцца адпаведныя рабочыя групы.

28 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2016
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:1097
 
Ключевые слова:
Защита животных Законопроект Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме