https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі лічыць, што заканадаўчыя акты, якія закранаюць правы і свабоды грамадзян, мэтазгодна выдаваць і на беларускай, і на рускай мовах


Аб гэтым заявіў 20 студзеня старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч, зачытваючы штогадовае пасланне Прэзідэнту Беларусі і абедзвюм палатам парламетна "Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2014 годзе".
"Канстытуцыйны суд лічыць, што цяпер для забеспячэння свабоднага доступу да правасуддзя заканадаўчыя акты, якія закранаюць правы і свабоды грамадзян, мэтазгодна выдаваць на дзвюх дзяржаўных мовах - беларускай і рускай, у адпаведнасці з палажэннямі арт. 17 Канстытуцыі аб роўнасці дзвюх дзяржаўных моў", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

"У нас Канстытуцыя гарантуе роўнасць дзвюх моў... Хто памятае, у савецкі час у нас кодэксы складаліся з дзвюх частак. У першай нормы выкладаліся на беларускай мове, а ў другой - на рускай", - растлумачыў журналістам старшыня КС. Ён дадаў, што Канстытуцыйны суд, прымаючы пасланне, звярнуў увагу на тое, што на дзяржаўным узроўні прымаюцца меры для далейшага развіцця беларускай мовы. Таму ў КС вырашылі, што і ў юрыдычнай сферы таксама трэба зрабіць пэўныя захады.

Пётр Міклашэвіч адзначыў, што наяўнасць законаў на дзвюх мовах дапаможа пры неабходнасці весці судаводства на беларускай мове.

20 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.01.2015
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:1546
 
Ключевые слова:
Конституция Беларуская мова Закон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме