https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Lawtrend і Асамблея НДА прапаноўваюць грамадзянскай супольнасці выпрацаваць адзіную пазіцыю аб неабходных зменах у правілах атрымання замежнай дапамогі


Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і Асамблея НДА прапаноўваюць некамерцыйным арганізацыям выпрацаваць кансалідаваную пазіцыю аб зменах, неабходных у заканадаўстве аб атрыманні і выкарыстанні замежнай бязвыплатнай дапамогі.
Як паведамляецца ў сумеснай заяве арганізацый, праект агульнай пазіцыі плануецца апублікаваць і адкрыць для падпісання да 20 сакавіка. Ідэі і прапановы беларускіх некамерцыйных арганізацый, што тычацца зместу будучага сумеснага дакумента, можна дасылаць на электронны адрас infolawtrend@gmail.com да 16 сакавіка з паметкай "Заканадаўства аб замежнай дапамозе".

Lawtrend і Асамблея НДА звяртаюцца да міжнароднай донарскай супольнасці, суб`ектаў выдзялення замежнай бязвыплатнай дапамогі і профільных міжнародных экспертных арганізацый з заклікам накіроўваць свае прапановы ў дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі, каб "максімальна наблізіць працэс рэфармавання беларускага заканадаўства аб фінансаванні некамерцыйных арганізацый да лепшых сусветных практык".

Як зазначаецца ў заяве, дазвольны парадак атрымання замежнай бязвыплатнай дапамогі, які дзейнічае ў Беларусі з 2001 года, "быў прадметам працяглай крытыкі з боку НКА і міжнародных экспертаў", паколькі істотна абмяжоўвае магчымасць арганізацый атрымліваць фінансаванне з-за мяжы, накладвае абмежаванні на мэты, на якія можа быць атрымана замежная дапамога, прыраўноўвае да замежнай дапамогі ананімныя ахвяраванні і "ў цэлым не садзейнічае фінансавай устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці". "Асабліва абвастрылася праблема рэгулявання замежнай бязвыплатнай дапамогі з восені 2011 года, калі за парушэнні ў гэтай сферы была ўведзена крымінальная адказнасць", — зазначылі аўтары заявы.

Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта 2 сакавіка аб`явіў аб падрыхтоўцы новага прававога акта, скіраванага на ўдасканаленне парадку атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі, яе вызвалення ад падаткаў і мытных плацяжоў, які рэгулюецца зараз дэкрэтам прэзідэнта № 24 ад 28 лістапада 2003 года "Аб атрыманні і выкарыстанні замежнай бязвыплатнай дапамогі". Да 30 сакавіка дэпартамент будзе прымаць прапановы аб удасканаленні заканадаўства ў гэтай сферы на электронны адрас departinfo@tut.by.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2015
 
Дата публикации:09.03.2015
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:1346
 
Ключевые слова:
Финансы Некоммерческие организации Зарубежная помощь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме