https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Новыя буднормы па маланкаахове будынкаў і інжынерных камунікацый прыняты ў Беларусі


Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 13 лістапада 2020 года нумар 80, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы "Маланкаахова будынкаў, збудаванняў і інжынерных камунікацый". Яны распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Гэтыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання маланкааховы пры ўзвядзенні і рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў рознага прызначэння і інжынерных камунікацый, якія падводзяцца да іх. Яны прымяняюцца пры праектаванні, мантажы сістэм маланкааховы для будынкаў рознай вышыннасці, праектаванні сістэм маланкааховы установак, прыбораў, абсталявання, якія знаходзяцца ўнутры будынкаў, устанаўленні мер аховы ад паражэння людзей электрычным токам і праектаванні сістэм маланкааховы электрычных станцый, падстанцый і паветраных ліній электраперадачы. Гэтыя буднормы не ўстанаўліваюць патрабаванні да забеспячэння аховы ад выхаду са строю электрычных і электронных сістэм у выніку ўзнікнення ўнутраных перанапружанняў.

Сфера іх прымянення не распаўсюджваецца на чыгуначную сетку, транспартныя сродкі, марскія судны, самалёты, прыбярэжныя збудаванні, падземныя напорныя трубаправоды высокага ціску, магістральныя лініі сувязі і лініі тэлесувязі, не звязаныя з канструкцыяй будынкаў. Пры наяўнасці іншых спецыяльных патрабаванняў па маланкаахове, адзначаных у заканадаўчых актах, трэба кіравацца імі, гаворыцца ў дакуменце.

З усімі дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне будаўніцтва, а таксама з праектамі дакументаў у гэтай сферы можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінбудархітэктуры (www.mas.gov.by) у раздзеле "Будаўнічыя нормы і правілы".

19 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.02.2021
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:335
 
Ключевые слова:
Строительные нормы и правила Архитектура Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме