https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэкрэтам Прэзідэнта ўдакладнена, каму і якую бязвыплатную замежную дапамогу можна атрымліваць і накіроўваць


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў дэкрэт нумар 7, якім унесены змяненні ў дэкрэт нумар 3 ад 25 мая 2020 года "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У цэлым падыходы па рабоце з замежнай бязвыплатнай дапамогай не змяняюцца, а карэктуюцца і дапаўняюцца асобныя палажэнні.

Напрыклад, у новай рэдакцыі дэкрэта ўдакладняюцца тэрміны "маёмасць", "тавар", каб выключыць іх неадназначнае тлумачэнне. Пазначана, што маёмасць і тавары, якія ўносяцца ў якасці ўкладу ў статутны фонд юрыдычнай асобы яго замежным заснавальнікам, не адносяцца да замежнай бязвыплатнай дапамогі. Пры гэтым прадугледжваецца, што да дапамогі ў выглядзе грашовых сродкаў адносяцца і сродкі, якія паступілі шляхам пагашэння электронных грошай.

У адпаведнасці з дэкрэтам з`явіліся дадатковыя катэгорыі адпраўнікоў дапамогі: арганізацыі, што не з`яўляюцца юрыдычнымі асобамі, і грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца за межамі краіны больш за 183 дні на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу прадастаўлення дапамогі. Пры гэтым асобна замацавана азначэнне "замежны ананімны ахвяравальнік".

Дэкрэт захаваў адказнасць і ўдакладніў забароненыя заканадаўствам мэты выкарыстання дапамогі. Палажэнні ўрэгуляваны з улікам іншых норм заканадаўства, прынятага ў бягучым годзе.

Дакумент уступіць у сілу праз тры месяцы.

8 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.11.2021
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:450
 
Ключевые слова:
Финансы Электронные деньги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме