https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінэканомікі Беларусі зацвердзіла парадак узгаднення працэдуры закупкі з адной крыніцы


Такое рашэнне змешчана ў пастанове Мінэканомікі нумар 29 ад 30 красавіка 2013 года, паведамілі ў міністэрстве.
Інструкцыя аб парадку ўзгаднення Міністэрствам эканомікі правядзення заказчыкам (арганізатарам) працэдуры закупкі з адной крыніцы пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак зацверджана ў Беларусі.

Інструкцыяй вызначаны парадак узгаднення Мінэканомікі правядзення заказчыкам (арганізатарам) працэдуры закупкі з адной крыніцы пры прызнанні дзяржаўнай працэдуры закупкі неправедзенай на падставе пункта 1 артыкула 26 закона ад 13 ліпеня 2012 года "Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)".

Заказчык (арганізатар) накіроўвае ў Мінэканомікі пісьмо за подпісам кіраўніка заказчыка (арганізатара) або ўпаўнаважанай ім службовай асобы, дакументы, у якіх змешчаны звесткі адносна працэдуры дзяржаўнай закупкі, прызнанай неправедзенай (у тым ліку паўторнай (пры яе наяўнасці), іншыя дакументы, што абгрунтоўваюць мэтазгоднасць прымянення працэдуры закупкі з адной крыніцы (у тым ліку пазіцыю дзяржаўнага органа (арганізацыі), у падпарадкаванні якога знаходзіцца (у склад, сістэму якога ўваходзіць) заказчык (арганізатар), аб мэтазгоднасці прымянення заказчыкам (арганізатарам) працэдуры закупкі з адной крыніцы).

Пастановай таксама вызначана, што разгляд пісьма з прыкладзенымі да яго дакументамі ажыццяўляецца Мінэканомікі на працягу пятнаццаці каляндарных дзён, а ў выпадку, калі патрабуецца дадатковае вывучэнне, - на працягу месяца з даты рэгістрацыі пісьма.

Аб прынятым рашэнні (узгадненне або адмова ва ўзгадненні прымянення заказчыкам (арганізатарам) працэдуры закупкі з адной крыніцы) Мінэканомікі паведамляе заказчыку (арганізатару) на працягу трох рабочых дзён з дня прыняцця адпаведнага рашэння.

Пастанова нумар 29 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

24 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.05.2013
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1897
 
Ключевые слова:
Госзакупки Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме