https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржпагранкамітэт Беларусі папярэджвае тых, хто выязджае ва Украіну, што марганцоўка ў гэтай краіне — наркотык, яе захоўванне — злачынства


Гэта рэгулюецца законам "Аб абарачэнні ва Украіне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў".
Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі папярэджвае аб тым, што ў сувязі з унясеннем паправак у заканадаўства Украіны ў пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў уключаны "калію перманганат" (марганцоўка). Таму набыццё, захоўванне і транспарціроўка згаданага рэчыва рэгулююцца законам "Аб абарачэнні ва Украіне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў".

Пагранведамства звяртае ўвагу грамадзян, якія плануюць паездку на тэрыторыю Украіны, што парушэнні правілаў захоўвання і перавозкі згаданага рэчыва цераз мяжу ўкраінскімі праваахоўнымі органамі могуць быць кваліфікаваныя як злачынствы па адпаведных артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны, у тым ліку і як "кантрабанда наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў ці прэкурсораў".

Адначасова Дзяржпагранкамітэт нагадвае, што выкананне заканадаўства краіны знаходжання (транзітнага праезду), павага да яе палітычнага і сацыяльнага ладу, звычаяў, традыцый, рэлігіі — гэта абавязак іншаземцаў, якія наведваюць краіну.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:14.06.2013
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1700
 
Ключевые слова:
Украина Наркотрафик Законодательство Туризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме